Прамыя тэлефонныя лініі
9 красавіка з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях парадку рэгулявання зямельных адносін, работы аграпрамысловага комплексу, прыёму малака ў насельніцтва, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, аховы навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў правядзе першы намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ЗАЙЧУК Валянцін Міхайлавіч. Гэтыя і іншыя хвалюючыя пытанні можна задаць па тэлефоне ў горадзе Брэсце 8-0162-21-31-21.
9 красавіка з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, энергазберажэння, газазабеспячэння правядзе намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама ГАЛЯК Аляксей Фёдаравіч. Пытанні можна задаць па тэлефоне 6-05-65.