Свой бярозавік смачнейшы. Зараз на канвееры Ляхавіцкага кансервавага асноўная прадукцыя – бярозавы сок

Для большасці з нас сезон нарыхтовак пачынаецца летам. А вось для тых, хто перапрацоўвае садавіну і агародніну ў прамысловых маштабах, ён доўжыцца круглы год. Тычыцца гэта і ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод». Тут літаральна  штодзень кіпіць работа – з канвеера сыходзяць слоікі з рознымі смачнымі плодаагародніннымі кансервамі.
– Уся наша прадукцыя – сокі, першыя стравы, салянкі, павідла, соусы і іншы тавар – абавязкова паступае на вуліцу Вакзальную, дзе знаходзіцца заводскі склад.
Далей на спецыялізаваных аўтамабілях (аўтапарк прадпрыемства налічвае 13 адзінак тэхнікі) развозім яе па ўсёй Беларусі да нашых спажыўцоў, – расказвае кладаўшчык кансервавага завода Алена Бушэйка (на здымку).
Дарэчы, сёння на канвееры Ляхавіцкага кансервавага саліруе бярозавік. На прадпрыемстве, па стане на 8 красавіка, перапрацавана 120 тон бярозавага соку з запланаваных 500 тон.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.