17 красавіка – Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі, хрысціяне каталіцкай канфесіі!

Прыміце шчырыя віншаванні са светлым і радасным святам Уваскрэсення Хрыстова.
Хрысціянскае свята Вялікадня ўвасабляе ў сабе самыя запаветныя мары, сімвалізуе радасць жыцця і дабра, служыць невычарпальнай крыніцай духоўнай стойкасці. Гэтае свята заклікае да шчырай дапамогі блізкім, аб’яднанню перад выпрабаваннямі і будаўніцтву будучыні, у якой ёсць дастойнае месца кожнаму чалавеку.
Няхай памкненні да дабра і справядлівасці застануцца фундаментам міру і згоды.
Жадаем вам душэўнага цяпла, узаемаразумення ў сем’ях і поспехаў ва ўсіх справах.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна, вернікі Рымска-каталіцкай царквы!
У светлыя велікодныя дні вернікі адчуваюць асаблівы духоўны ўздым і імкненне рабіць дабро.  Уваскрэсенне Хрыстова напаўняе сэрцы пачуццямі надзеі і любві, шчырасці і веры ў перамогу дабра і справядлівасці, дорыць надзею на тое, што ўсё дрэннае засталося ў мінулым, а сёння і ў будучыні – толькі мір і дабрабыт.
Няхай святочныя дні напоўняць вашы дамы святлом і цяплом, а ў сем’ях пануюць згода і ўзаемаразуменне.
Людміла ЖАЛНЕРЧЫК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў.