Прабач, мой продак-вызваліцель

Хочацца ўголас крычаць: прачніцеся, людзі! Абудзіце ваша сумленне! Як жа вам не сорамна перад дзедамі і прадзедамі!
Я нашчадак пераможцаў. Мой прадзядуля прайшоў вайну, вызваляў ад фашысцкай акупацыі Вену, Будапешт, меў раненне. Прапрадзед загінуў пад Валгаградам. Прабабуля перажыла канцлагеры, яе сын быў забіты асколкам гранаты. Гэтыя словы комам у горле, страхам у памяці. Я чула пра жахі вайны, мне расказваў прадзед. Шчасце, што чула толькі па расказах. Скажыце, як можна хоць на хвілінку узяць пад сумненне значнасць іх подзвігу? Як можна здрадзіць душой гэтым людзям?
Не разумею… З пакалення ў пакаленне беларусы перадавалі і перадаюць гэту традыцыю памяці. Прэзідэнт падчас рэспубліканскага суботніка працаваў на свяшчэнным для беларусаў і не толькі месцы – у мемарыяльным комплексе «Хатынь». У кожным з нас – боль спаленай вёскі і бязвінных люзей, што пацярпелі ад фашыстаў і іх прыспешнікаў са 118-га спецыяльнага паліцэйскага батальёна з добраахвотнікаў з Заходняй Украіны.
Кіраўніцтва вобласці працавала на месцы масавага знішчэння мірных жыхароў у вёсцы Барысаўка на Кобрыншчыне. Ляхавічане шчыравалі на Кургане Славы, недалёка ад гэтага месца грымелі жорсткія баі ў Вялікую Айчынную. Амаль у кожным населеным пункце – помнік тым, каму час не пакінуў выбару, і сваю задачу захаваць мір для нашчадкаў яны выканалі. Часта – цаной жыцця…
І сёння высвятляюцца факты генацыду савецкага народа, і ад лічбаў ахвяр, ад жорсткасці фашыстаў і не па сабе, уявіць страшна, што на такое здольны чалавек. Вось што значыць для беларусаў кожны помнік героям Вялікай Айчыннай.
Іх засталося няшмат. Але ёсць яшчэ жывыя сведкі той вайны.
І мне сорамна, што яны вымушаны чуць сённяшнія абсурдныя навіны. Ці ж можа адэкватны чалавек змірыцца з тым, што ў Харкаве, напрыклад, нядаўна дэманціравалі помнік маршалу Перамогі Жукаву. Адно пытанне: вы забылі, каго героямі зваць, ці за якія подзвігі? Гэта мы абавязаны і яму жыццём, гэта ён кіраваў некалькімі франтамі падчас Беларускай наступальнай аперацыі, гэта пад яго кіраўніцтвам разграмілі берлінскую групоўку нямецка-фашысцкіх войскаў і авалодалі Берлінам. Ведаючы гэта, як ацаніць такі ўчынак сённяшніх украінцаў?!
У кожнага свая спецаперацыя на Украіне… Хтосьці ваюе з помнікамі героям. Цяпер зразумела, якой праўды баяцца тыя, хто з’яўляюцца прыхільнікамі фашызму.
Днямі аглушыла яшчэ адна звестка, якую не менш сорамна ўсведамляць. У Львове з мемарыяла «Холм Славы» ў гонар савецкіх воінаў дэманціравалі зорку і знак – серп і молат. У кожнага свае намеры ў адносінах падзей на Украіне. Только вось ад чаго гэтыя людзі сябе вызваляюць, не вядома.
Ад гісторыі не ўцячэш. Такія ўчынкі не застануцца забытымі.
І хоць вытвараюць такое яны, сорамна нам. Беларусам. Мне сорамна, што свет гэта дазволіў, што людзі так памыліліся. Прабач, мой продак-вызваліцель. Для нас, беларусаў, вы назаўсёды ў бессмяротным страі герояў…
Наша краіна глядзіць у вочы праўдзе, непахісна ў поглядах на гісторыю, ведае сваіх герояў. Як жа сімвалічна, што у нашай краіне 2022-і – Год гістарычнай памяці. І сродкі, сабраныя падчас суботніка, накіруюць на капітальны рамонт, рэстаўрацыю і мадэрнізацыю мемарыяльнага комплексу «Хатынь», а таксама на далейшыя работы па ўладкаванні мясцовага Кургана вечнай Славы.

Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.