Шаноўныя землякі! Шчыра віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь!


Патрыятызм кожнага чалавека непарыўна звязаны з трапяткім, паважлівым стаўленнем да галоўных сімвалаў сваёй краіны. Шанаваць і паважаць свае герб і флаг – абавязак і справа гонару кожнага беларуса.
Гэтыя нацыянальныя каштоўнасці адлюстроўваюць веліч і прыгажосць роднай зямлі, пераемнасць гістарычных традыцый, міралюбівасць характару беларусаў. Няхай свята яшчэ мацней з’яднае нас, умацуе пачуццё асабістай адказнасці і гатоўнасці самааддана працаваць на карысць роднай Беларусі.

РАЁННЫ   ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ  САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.