Чалавеку працы – гонар і павага

Нязменная прафсаюзная традыцыя – ушанаванне людзей працы.
Напярэдадні Першамая старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў раённых прафсаюзаў Тамара Пракап’юк і лідар раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Ірына Чура завіталі да Герояў Сацыялістычнай Працы Генрыха Траццяка і Антаніне  Прытульчык. Місія прыемная – павіншаваць з цудоўнымі майскімі святамі і ўручыць падарункі.

Генрых Траццяк прымае прафсаюзныя віншаванні.

Генрых Траццяк гасцей сустрэў у добрым здароўі і цудоўным настроі. Ён, як і заўсёды, нягледзячы на паважаны ўзрост, поўны энергіі і планаў і рады ўсім, хто наведвае былую сядзібу паноў Бохвіцаў у Флер’янове, гаспадаром якой з’яўляецца шмат гадоў.
Тры гады назад да 80-годдзя Брэстчыны была выпушчана Кніга Пашаны, у якой змешчаны звесткі больш як пра сотню перадавых работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Сярод 48 аграрыяў – Герояў Сацыялістычнай Працы – змешчаны і прозвішчы двух нашых землякоў – Генрыха Траццяка і Антаніны Прытульчык. Антаніна Прытульчык родам з Пружаншчыны. Але ўжо больш за дзесяцігоддзе жыве ў Ляхавічах.
Шчырыя віншаванні напярэдадні Першамая прымалі і ветэраны працы аграрнай галіны. Сярод іх і Мікалай Вайцешык, які шмат гадоў узначальваў раённы галіновы прафсаюз.
Урачыстае ўшанаванне працаўнікоў адбылося і ў Брэсце, дзе пад-
вялі таксама вынікі абласнога конкурсу па ахове працы. Сярод узнагароджаных Падзякай Савета абласнога аб’яднання прафсаюзаў за актыўную работу і ўдзел у аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы – старшыня грамадскай камісіі па ахове працы СШ № 1 Іна Бортнік.


Дэлегацыі прафсаюзных пярвічак прадпрыемстваў і арганізацый Ляхавіччыны, раённых аб’яднання прафсаюзаў і арганізацыі работнікаў АПК пабывалі ў сталіцы на прафсаюзным турыстычным форуме, дзе ад Брэстчыны прэзентавалі пяць дзясяткаў маршрутаў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.