Хто згубіў тэлефон? Ляхавіцкім РАУС устанаўліваецца ўласнік мабільнага тэлефона
Ляхавіцкім РАУС устанаўліваецца ўласнік мабільнага тэлефона
маркі Samsung DUOS, знойдзенага ў пад’ездзе дома № 20 па
вул. Савецкай у аг. Нача Ляхавіцкага раёна.
Мабільны тэлефон у корпусе шэрага колеру, на дысплеі ёсць трэшчыны, драпіны і пацёртасці, у тэлефоне ўбудаваны ліхтар, камера, слот для дзвюх сім-картак, задняя крышка пластыкавая, унізе ёсць надпіс DUOS.
Уладальніку мабільнага тэлефона неабходна звярнуцца ў дзяжурную часць РАУС па тэлефонах 6-09-37, 102 або да ўчастковага інспектара міліцыі, які абслугоўвае Начаўскі сельсавет па кантактных тэлефонах 6-06-11, 8-033-641-47-69.
Аляксандр ХОМІЧ,
участковы інспектар міліцыі