У Ляхавіцкім раёне гарэла гаспадарчая пабудова


Вечарам 27 мая ў РАНС паступіла паведамленне, што ў Дарава-Чыж гарыць гаспадарчая пабудова. На месца здарэння прыбылі ляхавіцкія і баранавіцкія выратавальнікі.
У выніку пажару пашкоджаны дах, сцены і маёмасць гаспабудовы, якая падзелена на асобныя аддзяленні.
Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Юлія ЛЕШЫК, спецыяліст РАНС.