Па адрасах парадку. Прайшоў чарговы рэйд «Ляхавіцкага весніка» і аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама

На клумбах раскінуўся рознакаляровы дыван, на падворку чыста і акуратна, агароджа вакол дома пафарбавана, трава падкошана – узорны парадак. А праз некалькі дамоў на гэтай жа вуліцы зусім іншая карціна – паўразваленая агароджа, пустазелле, за домам усё завалена старымі рэчамі (як загарыцца, то агонь не пашкадуе і бліжэйшыя сядзібы) – антысанітарыя і бардак. Не паварочваецца язык назваць гаспадаром таго, хто на ўласным падворку ўтварыў сметнік і пры гэтым яшчэ гаворыць, маўляў, мой двор, што хачу, тое і раблю…

– На Ляхавіччыне з 12 мая па 13 чэрвеня праходзіць месячнік
па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, забеспячэнні належнага санітарнага стану і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў. Што з парадкам у прыватным сектары нашага горада? Адказ на гэта пытанне шукалі падчас сумеснага рэйду «ЛВ» і аддзел архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама.
Вуліца Савецкая. Двор дома № 47 (фота 3) па ўсім перыметры завалены старымі рэчамі, бытавой тэхнікай, кардоннымі каробкамі, жалезам… Зараз тут ніхто не жыве, але ж уласнікі ў сядзібы ёсць, праўда, назваць гаспадарамі іх ніяк нельга.
А вось дом № 54/1 па вуліцы Ціто-віча – зусім супрацьлеглы прык-
лад. Тут жывуць дбайныя гаспадары: прыгожа і ўтульна на падворку і за агароджай – міні-клумбы і альпійскія горкі настройваюць на мажорны лад. Такі ж пазітыў і ў двары дома № 19 па вуліцы Лугавой.
– Згодна з Правіламі добраўпарадкавання і ўтрымання насе-
леных пунктаў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў ад 28.11.2012 г. № 108.7, уладальнік ці арандатар прыватнага домаўладання павінен утрымліваць у парадку і прыбіраць тэрыторыю свайго ўчастка. У прыватнасці, прыбіраць смецце, збіраць і выдаляць бытавыя адходы, расчышчаць ад снегу і наледзі, касіць расліннасць. А таксама кантраляваць санітарны стан прылягаючай да ўчастка тэрыторыі, канкрэтны памер якой вызначаны рашэннем Ляхавіцкага райвыканкама ад 7.05.2021 г. № 463, але не больш за 10 метраў ад домаўладання.
Забараняецца загрувашчваць  вуліцы, праезды, газоны, тратуары і іншыя прылягаючыя тэрыторыі населенага пункта бытавымі прадметамі, цвёрдымі відамі паліва, будаўнічымі матэрыяламі, размяшчаць цвёрдыя бытавыя адходы ў неўстаноўленых месцах, зліваць вадкія адходы на
зямлю, у ліўневую каналізацыю, водныя аб’екты. Акрамя таго, уласнік не павінен складзіраваць і захоўваць больш як 72 гадзіны на прылягаючай да агароджы вулічнай тэрыторыі дровы, брыкет, вугаль, пясок, будаўнічыя матэрыялы, – адзначае начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына
Завадская.
Хвалюючае пытанне, якое на парадку дня не першы год, – так ахарактарызавала Марына Завадская праблему, створаную па адрасе Лугавая, 4. Гаспадар сядзібы жыве за межамі Ляхавіцкага раёна. Яму неаднойчы адпраўляліся прадпісанні навесці парадак: адрамантаваць агароджу, прыбрацца ў двары. Агароджу ён і ўвогуле зняў, і адкрыўся свету прыклад безгаспадарчасці. Чаго тут толькі не ўбачыш: мноства адходаў, разваленыя гаспадарчыя пабудовы, выкінутае адзенне, дошкі, шыфер і іншае. І нават квітнеючая вішня агульны выгляд сядзібы не выратуе.
Дарэчы, жыхары Лугавой звярнуліся з пытаннем, калі, у рэшце рэшт, Ляхавіцкі камунгас зробіць работу над памылкамі і адрамантуе асфальтаваны ўчастак дарогі, які быў яшчэ ў мінулым годзе пашкоджаны падчас правядзення арганізацыяй аварыйных работ. Марына Завадская патлумачыла, што кіраўніцтву КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» накіравана прадпісанне на неадкладнае выкананне рамонтных работ. Калі ж яны не будуць зроблены ў тэрмін, гэта пацягне меры адміністрацыйнага ўздзеяння.
Якая цудоўная прыгажосць – так можна ахарактарызаваць тэрыторыю прысядзібнага ўчастка дома № 30 па вуліцы Цітовіча (фота 1). Жоўта-зялёны дыван з кветак і кустоўя не можа не прыцягваць увагу, як і паўсюдная акуратнасць на ўсім участку. Гаспадарам – «выдатна» за такую ўладкаванасць і ўтульнасць. А вось на ўчастку насупраць (Цітовіча, 27) (фота 2) за пахіленай драўлянай агароджай буяе пустазелле, пабудовы старыя, разваленыя, недагледжаныя.
Такі ж адмоўны прыклад знаходзіцца і на Цітовіча, 31.
Даводзіцца канстатаваць, што для некаторых гора-гаспадароў ніякія ўшчуванні, заклікі праявіць сумленне і навесці парадак не маюць сілы. Магчыма, куды больш унушальным і дзейсным стане пакаранне рублём.
– Калі грамадзянін не выконвае правілы добраўпарадкаван-
ня, яго могуць аштрафаваць, згодна з артыкулам 22.10 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Так, за загрувашчванне вуліц, двароў і іншых земляў агульнага карыстання грамадзянін можа атрымаць штраф да пяці базавых велічынь, а за іншыя парушэнні – да 25 БВ, – тлумачыць Марына Завадская.
Дарэчы, скласці адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў добраўпарадкавання могуць службовыя асобы райвыканкама, сельвыканкамаў, РАУС, санітарнай службы, ЖКГ.
Супрацоўнікі аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ кожны месяц праводзяць маніторынгі санітарнага стану ў прыватным жыллёвым сектары. Марына Завадская гаворыць, што пераважная большасць ляхавічан адэкватна рэагуе на прадпісанні навесці парадак на замацаванай тэрыторыі і выпраўляе сітуцыю: прыбіраюць, скошваюць расліннасць, рамантуюць агароджу. Але ёсць і такія, да каго вельмі цяжка дастукацца, такія гора-гаспадары не жадаюць выпраўляцца.
Не толькі незаконна, але і небяспечна для дарожнага руху. Гэта пра зваленыя ў кучу дошкі каля дома № 19 па вуліцы Перша-
майскай. Пасля таго, як гаспадары дома атрымалі прадпісанне, дошкі прыбралі ў двор.
Які лёс чакае гэту сядзібу? Ці знойдуцца тыя, хто дасць другое
жыццё яшчэ параўнальна новаму дому па адрасе Южакова, 43,
які зараз безнаглядны. У цагляным доме дзе-нідзе павыбівана шкло з вокнаў, агароджа развальваецца, хмызняк вось-вось будзе ў рост чалавека. Адназначна, тут патрабуецца сапраўдны гаспадар, як і дому № 27 на гэтай жа вуліцы.
Мэта рэйду не толькі выявіць і расказаць пра прыклады гаспадар-
скіх і нядбайных адносін да добраўпарадкавання месцаў, дзе жывём,
але і заклікаць землякоў азірнуцца вакол, паглядзець на суседзяў і добраўпарадкаваць свой прысядзібны ўчастак, двор, вуліцу. Прыемна жыць у чысціні і ўтульнасці.

Галіна КАНЬКО.

Фота аўтара.

1

2

2
3