Крымінал. Здарэнні ў Ляхавіцкім раёне
Рух маёмасці
РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса ў адносінах жыхаркі раёна 2003 г. н., якая падчас сумеснага распіцця спіртных напіткаў выкрала ў кампаньёна 170 рублёў.
Раней судзімы жыхар раёна трапіў пад дзеянне часткі 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса, калі выкраў у вяскоўца тэлефон коштам 200 рублёў. Праводзіцца расследаванне.
Неўстаноўленая асоба з двара дома ў вёсцы ўкрала веласіпед. Гаспадар ацаніў страту ў 200 рублёў.
Ляхавічане 1998 г. н. і 2005 г. н. вырашылі разжыцца грошамі падманам. Падчас перапіскі ў мэсэнджары паабяцалі адвезці знаёмых, калі тыя дадуць грошы на бензін. Знаёмыя перавялі на картку 75 рублёў, а ў адказ цішыня. Райаддзел СК узбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса. Праводзіцца расследаванне.
Неўстаноўленая асоба з 3 па 29 мая выставіла аконныя рамы ў двух нежылых дамах і забрала адтуль маёмасць на суму 270 рублёў.
Неўстаноўленая асоба з 16 па 29 мая залезла ў дом у вёсцы і выкрала прадукты харчавання і іншыя рэчы.
Неўстаноўленая асоба ў перыяд з канца мая па пачатак чэрвеня залезла ў гаспадарчую пабудову нежылога дома і забрала адтуль электраінструменты і іншую маёмасць на суму 1230 рублёў.
Па ўсіх выпадках крадзяжу РАСК узбудзіў крымінальныя справы.
Няўдалы «мастак»
52-гадовы ляхавічанін сапсаваў сцены чужога гаража надпісамі. За апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці РАСК узбудзіў крымінальную справу па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса. Праводзіцца расследаванне.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.