Чый люк? Чые праблемы?

… Выглядае гэта карціна насамрэч жудасна. Адкрыты люк можа быць не толькі тады, калі яго крышка адкрыта.


Такі небяспечны сюжэт назіраецца на тратуары на скрыжаванні вуліц Леніна і Южакова каля святлафора. Лічы, цэнтр, і – на табе. Пакрыццё пешаходнай зоны каля люка «ўпрыгожвае» немалая дзірка. А пасля дажджу, калі яе яшчэ і падмыла, контуры яе сталі яшчэ больш бачнымі.
Супрацоўнікам рэдакцыі не аднойчы давялося быць сведкамі, калі небяспечнае месца станавілася перашкодай бяспечнаму перамяшчэнню, можна атрымаць недзіцячую траўму, ды і на прамую лінію «ЛВ» ужо звярталіся нераўнадушныя землякі. Маўляў, цэнтр горада, а такая сітуацыя, што «можна галаву скруціць». Тым больш побач – праезная частка, для бяды многа не трэба. Такая безгаспадарчасць не надае бонусаў утульнасці нашаму прыгожаму гораду.
Гэтаму аб’екту яўна патрабуецца ўвага, інакш чые пасля будуць праблемы, калі, не дай бог, што здарыцца?