«З крыніц спрадвечных» запрашае ўсіх у комплекс былой сядзібы Рэйтанаў у вёску Грушаўку Ляхавіцкага раёна
У суботу, 25 чэрвеня, дваццаць першае раённае свята фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных» запрашае ўсіх у комплекс былой сядзібы Рэйтанаў у вёску Грушаўку
Гасцей свята чакаюць:
🔸 выступленні фальклорных калектываў Брэсцкай вобласці з мясцовымі абрадамі і песнямі;
🔸 конкурс гарманістаў з прыпеўкамі;
🔸 выставы і майстар-класы майстроў народных промыслаў (рамёстваў);
🔸 беларуская нацыянальная кухня;
🔸 фотазона «Назад у мінулае».
🔶 Кожны жадаючы зможа наведаць экскурсію па сядзібе Рэйтанаў і адкрыты пленэр мастакоў раёна.
Пачатак у 11.00. Уваход свабодны.