Сардэчна віншуем вас з Днём моладзі і студэнцтва!
Сардэчна віншуем вас з Днём моладзі. Вы – новае пакаленне суверэннай дзяржавы, наследнікі гераічнага мінулага беларускага народа, які адолеў шматвекавы шлях да набыцця сваёй незалежнасці.
Для рэалізацыі вашых самых амбіцыйных пачынанняў зроблена нямала. Створана моцная сацыяльная дзяржава, якая клапоціцца пра моладзь, падтрымлівае шматдзетныя сем’і, прадастаўляе роўныя правы ў атрыманні адукацыі і медыцынскай дапамогі. Вы жывяце ў прыгожай і мірнай краіне з багатай гісторыяй, унікальнымі традыцыямі.
Няхай на жыццёвым шляху вам заўсёды спадарожнічаюць удача, вера ва ўласныя сілы і імкненне ажыццявіць самыя высокія і патаемныя мары.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.