Лета юных патрыётаў з Начаўскай СШ
Для 30 дзяцей у чэрвені расчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер “Званочак” на базе Начаўскай сярэдняй школы. Насычана і змястоўна праходзілі дні спартыўна-патрыятычнай змены “Каларыт Айчыны” для двух атрадаў “Героі” і “Крэпасць”. На працягу ўсёй змены для дзяцей былі арганізаваны патрыятычныя гульні, квэсты, спартыўныя і культурна-пазнавальныя мерапрыемствы.
У час інформ-дайжэста “Сімвалы Рэспублікі Беларусь”, “Прамысловасць Беларусі”, “Гонар. Сучасная спартыўная Беларусь”, віктарыны “Шчодры ўраджай зямлі беларускай”, гульнёвой праграмы “Абрадавае кола народных святаў” у дзяцей была магчымасць пашырыць веды пра гісторыю, традыцыі, каштоўнасці Беларусі . Актыўна, з бадзёрым настроем праходзілі спарт-батл “Адважны абаронца”, спартыўная эстафета “Ключы мірнага часу”. Неад`емнай часткай работы лагера сталі экскурсіі. Дзеці наведалі школьны краязнаўчы пакой, дварцова-паркавы комлекс “ Сядзіба Чарноцкіх”, транспартна-машынны парк ААТ «Нача”, РАНС, адбылася сустрэча з міліцыянерам-кінолагам.
Спадзяёмся, час, які дзеці правялі ў лагеры “Званочак”, стане для іх карысным, пазнавальным, цікавым , насычаным і яркім каларытам роднай Айчыны,будзе садзейнічаць выхаванню сапраўдных патрыётаў свай Радзімы.
Святлана ПАДГУРСКАЯ, дырэктар аздараўленчага лагера “Званочак”.