Навучэнцы Ляхавіцкага аграрнага каледжа падарылі цудоўны настрой дзецям
Навучэнцы Ляхавіцкага аграрнага каледжа, у тым ліку члены БРСМ, і выкладчыкі пабывалі ў лагеры дзённага знаходжання для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ЦКРНіР, які размясціўся на час дзеяння ў гімназіі. Каляджане, пераапранутыя ў піратаў, правялі для дзяцей разнастайныя гульні і арганізавалі імправізаваную дыскатэку. Напрыканцы хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі салодкія падарункі, а таксама развіваючыя гульні і канцылярскія прыналежнасці.
Ларыса ГЛЕБ, кіраўнік гуртка ЛАКа