Прамыя тэлефонныя лініі
23 ліпеня з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дарожнай гаспадаркі, бяспекі дарожнага руху, добраўпарадкавання тэрыторый гарадоў і сельскіх населеных пунктаў, будаўніцтва жылля, транспарту, сувязі і іншых правядзе намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта АЛЬШЭЎСКІ Вадзім Іванавіч. Хвалюючыя пытанні можна задаць па тэлефоне ў горадзе Брэсце 8-0162-21-31-21.
23 ліпеня з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях работы аграпрамысловага комплексу раёна і парадку рэгулявання зямельных адносін правядзе першы намеснік старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ПЫЖЫК Васілій Мікалаевіч па тэлефоне 6-05-65.