Здравствуй, ПОСЁЛОК! У Тухавічах адзначылі свята вёскі
- «Здравствуй» — это значит,
Будь красив и счастлив ты всегда!
С каждым годом становись богаче,
Процветай и здравствуй на века!
Каждый год столетье за столетьем,
Празднуй день рожденья свой!
Ты у нас единственный на свете,
Потому что ты для нас родной!
З такіх вершаваных радкоў пачалося свята » Па суседску мы жывем» у вёсцы Тухавічы 16 ліпеня.
Дырэктар ААТ ТБЗ «Ляхавіцкі»Гунько Уладзімір Паўлавіч адкрыў свята з добрых слоў у адрас сваіх землякоў , выказаў ім пажаданні ўсяго самага найлепшага ў жыцці.
Пасля на пляцоўку выйшлі самадзейныя артысты ўзорнага драматычнага тэатра «Ровесник», якія распавядалі са сцэны пра гісторыю вёскі, біяграфіі жыхароў.
Вядучыя канцэртнай праграмы адзначылі, што галоўным багаццем Тухавічаў з’яўляюцца вяскоўцы — шчырыя, дружныя, працавітыя.
Радасць свята раздзяліў старшыня Востраўскага сельвыканкама Дзмітрый Аляксандравіч Гібеж. Ён адзначыў, што Дзень вёскі – гэта ўрачыстасць для ўсіх, чый лёс звязаны з Тухавічамі, хто жыве яго сённяшнім і будучым. Ён шчыра і натхнёна павіншаваў ўсіх са святам, пажадаў усім дабрабыту і здароўя.
На свяце вяскоўцы дружна віталі сем’і, якія сёлета святкуюць юбілеі з дня вяселля. Так 50 гадоў пражылі разам: Дыдышка Іван Анатольевіч і Людміла Мікалаеўна, Рудыя Аляксей Міхайлавіч і Яніна Ўладзіміраўна, Васько Барыс Барысавіч і Тамара Эдуардаўна, Дуганавы Анатоль Мікалаевіч і Зінаіда Уладзіміраўна. Для гэтых пар былі падрыхтаваны падарункі, цёплыя пажаданні здароўя, шчасця, доугіх сумесных гадоў жыцця.
Традыцыйна нагадалі імя найстарэйшай жыхаркі Дубіна Разаліі Іосіфаўны, якая сваёй працай і аўтарытэтам па праву заслужыла павагу аднавяскоўцаў, а яе прапраўнук Мацей Шабудзінаў быў адзначаны ў намінацыі «Самы маленькі жыхар вескі Тухавічы», у яго адрас таксама гучалі пажаданні расці здаровым і шчаслівым.
За любоў да кветак – Дыдышка Марыя Міхайлаўна, Іванова Ганна Віктараўна былі ўзнагароджаны падарункамі і музычным нумарам.
Не засталіся ў баку і гаспадыні лепшых падворкаў. Гэта Собаль Вольга Мікалаеўна і Дубіна Разалія Іосіфаўна, якім таксама выказалі словы падзякі і ўзнагародзілі памятнымі падарункамі.
Інструктар фізічнай культуры і спорта, выдатнік народнага выхавання Зенчанка Віктара Фёдаравіч падрыхтаваў спартыўныя спаборніцтва для жыхароў вёскі на стадыёне. Вяскоўцы з задавальненнем прымалі актыўны ўдзел ў спаборніцтвах, слухалі канцэртныя нумары удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Навасёлкаўскага СДК народнага клуба аматараў песні, гумара і гульні «Вечарніца».
На працягу мерапрыемства панаваў святочны настрой — гучалі песні, падзякі за добрыя справы, за працоўныя рукі, якія не ведаюць стомыдарылі кветкі і падарункі .
Святочныя гулянні таксама прайшлі на плошчы каля Дома культуры. Тут размясціліся гандлёвыя палаткі, а для дзяцей была арганізавана гульнёвая зона з батутамі і іншымі забавамі.
Працягам урачыстасці была святочная дыскатэка.
Загадчык Тухавіцкага СДК А.К. Абрамава