Уборачная кампанія: якасць, тэмпы, дысцыпліна. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня сабраў вялікую селектарную нараду па ўборачнай кампаніі

На нараду ў Палац Незалежнасці былі запрошаны старшыні абедзвюх палат парламента, кіраўнікі Урада, розных міністэрстваў і ведамстваў.
Па відэасувязі да нарады падключыліся губернатары, кіраўнікі ўсіх 118 раёнаў і іх намеснікі, дырэктары сельгаспрадпрыемстваў.
Прэзідэнт у першую чаргу растлумачыў, чаму было вырашана правесці нараду менавіта ў такой «старой і праверанай» форме.
«Сітуацыя ў свеце з прадуктамі харчавання вельмі няпэўная. Падкрэсліваю, абсалютна няпэўная. У сувязі з ашалелай сітуацыяй у свеце, калі шчыра гаварыць, мы не ведаем, што будзе заўтра, і гэта самае небяспечнае. Многія гавораць аб тым, што мы напярэдадні голаду. Мы гэта адкідваць не можам і задаём сёння пытанне: а раптам? Таму нам трэба сабрацца. Гасподзь падарыў нам цудоўныя ўмовы надвор’я ў бягучым годзе, і мы павінны гэтым скарыстацца», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«І, што немалаважна, я сказаў бы, вельмі важна, мы ў гэтым годзе, калі спрацуем добра, можам нядрэнна зарабіць і паправіць эканоміку сельскай гаспадаркі. Словам, сітуацыя вельмі сур’ёзная і, я сказаў бы, надзвычайная з пункту гледжання арганізацыі работ у вёсцы», – падкрэсліў беларускі лідар.
Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, крытычная сітуацыя на сусветным харчовым рынку толькі ўзмацняецца. «Кадры палаючых пшанічных палёў, падпаленых баявымі верталётамі нашых паўднёвых суседзяў, нікому не дабаўляюць аптымізму. Але гэта толькі вяршыня айсберга», – адзначыў Прэзідэнт.
«Бяздумныя санкцыйныя абмежаванні на мінеральныя ўгнаенні, энерганосьбіты і разрыў прывычных транспартных сувязей паставілі многія краіны на мяжу выжывання. Зіма блізка. І для тых, хто не зможа сябе пракарміць, гэта будзе халодная і галодная зіма», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Пытанне паспяховай уборачнай кампаніі для Беларусі – стратэгічнае. Мы павінны забяспечыць насельніцтва прадуктамі харчавання, павялічыць нашы стабілізацыйныя фонды, гэта
значыць, запасы на будучае.
А таксама, як я гаварыў, маючы сёння добрыя цэны на прадукты харчавання, паправіць эканоміку сельскай гаспадаркі. Тым больш што ўсё для таго, каб дасягнуць гэтых мэт, у нас ёсць», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі вырашчаны добры ўраджай збожжавых і зернебабовых культур, хоць цяперашняя гарачая пара прагназуецца няпростай з-за пэўных сюрпрызаў надвор’я.
«Таму ў кароткі прамежак часу неабходна кардынальна паскорыць усе працэсы з мэтай забяспечыць і якасную нарыхтоўку кармоў, і ўборку збожжа без страт, а таксама рыхтавацца да сяўбы азімых», – сказаў Прэзідэнт.
«Галоўныя патрабаванні на маючы адбыцца ўборачны перыяд – якасць і тэмпы. Дысцыпліна, адказнасць павін-
ны быць на самым высокім узроўні.
А з гэтым, як мне дакладваюць
Камітэт дзяржкантролю і Генеральная пракуратура, не ўсё гладка», – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў Прэзідэнта, многія кіраўнікі падрыхтоўку да ўборачнай кампаніі проста правалілі. У асобных арганізацыях тэхніку нават не пачыналі рамантаваць. «Фактычна кожны дзясяты камбайн не гатовы да работы. Няма механізатараў, кажуць. Як няма? Мы ж яшчэ восенню мінулага года дамовіліся: трэба з гарадоў запрасіць на работу былых камбайнераў. Іх нямала. Не ўсюды працуюць элеватары і склады для захоўвання збожжа. Прычым такое высветлілася пры праверцы ў кожнай чацвёртай гаспадарцы. Прыпіскі па гатоўнасці тэхнікі і зернесушыльных комплексаў устаноўлены на 40 сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Гэта не проста безадказнасць з боку мясцовай улады, гэта харчовая дыверсія. Менавіта так гэта будзе расцэньвацца», – заявіў Кіраўнік дзяржавы.


Акрамя таго, практычна ў кожнай другой з правераных гаспадарак устаноўлены факты парушэння тэхналагічных рэгламентаў нарыхтоўкі кармоў. У 277 сельгасарганізацыях па ўсіх рэгіёнах краіны тэмпы ўборкі траў стрымліваюцца з-за няспраўнай тэхнікі. Факты нізкай гатоўнасці ўстаноўлены ў 130 гаспадарках, а ў некаторых рамонт пачалі толькі перад самым пачаткам работ. 
«Пра якую выканальніцкую дысцыпліну можа ісці гаворка, калі з году ў год міліцыя выяўляе п’яных на працоўным месцы? І іх нямала», – абазначыў яшчэ адну праблему Кіраўнік дзяржавы. 
Паводле інфармацыі МУС, пры правядзенні пасяўной і ўборачнай кампаніі складзена каля 700 пратаколаў, у тым ліку больш за 100 – за допуск да кіравання ў нецвярозым стане. «Трэба падумаць усім нам, якія меры прымаць да такіх людзей. Прытым меры павінны быць самыя жорсткія. Так мы працаваць не павінны і не будзем», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пацікавіўся, якая рэальная абстаноўка з уборкай на месцах і ці ёсць нявырашаныя пытанні, чаго не хапае для высокай гатоўнасці тэхнікі, як будзе арганізавана сушка збожжа і наладжана работа па выкарыстанні вытворчых магутнасцей камбінатаў хлебапрадуктаў.
Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў асаблівую ўвагу на работу з кадрамі і дастойную аплату працы, выкананне парадку і дысцыпліны, аказанне своечасовай дапамогі жыхарам вёскі.
«Уборка хлеба – справа ўсенародная. Як вы дакладваеце, плануецца прыцягненне амаль трох тысяч механізатараў, у тым ліку тысяча трыста камбайнераў. Задзейнічаныя на ўборачнай кампаніі павінны быць забяспечаны ўсім неабходным, але самае галоўнае – іх праца дастойна аплачана», – запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.
Гаворачы пра парадак і дысцыпліну, Прэзідэнт падкрэсліў, што тут важна ўсё: абарона тэхнікі і палёў ад пажараў, забеспячэнне захаванасці намалочанага збожжа. «Сіламі міліцыі трэба поўнасцю перакрыць усе магчымыя каналы крадзяжу паліва і збожжа на ўборцы. Забяспечыць захаванасць у час транспарціроўкі. Выключыць сітуацыі п’янства, дабівацца жалезнай дысцыпліны», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У ходзе селектарнай нарады Аляксандр Лукашэнка даручыў Камітэту дзяржкантролю выбарачна праверыць па краіне гатоўнасць уборачнай тэхнікі. Кіраўнік дзяржавы звярнуў  увагу, што фальсіфікацыя рэальнага стану спраў недапушчальна, гэта расслабляе кадры і прыводзіць да таго, што адсутнічае дысцыпліна. 
Прэзідэнт, заслухаўшы даклад віцэ-прэм’ера Леаніда Зайца аб ходзе ўборачнай кампаніі, падрабязна пацікавіўся сітуацыяй па шэрагу канкрэтных пытанняў.
Кіраўнік дзяржавы ў ходзе нарады асаблівую ўвагу ўдзяліў тэме вытворчасці камбікармоў. «Камбікорм паві-нен быць паўнацэнным, каб аддача ад яго была нармальнай», – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама закрануў тэму цэнаўтварэння на гэту прадукцыю: «Самае галоўнае – разабрацца з цэнамі. Каб не атрымалася – сельгаспрадпрыемствы на камбікормавыя заводы адвязуць зерне па адной цане, а камбікорм потым атрымаюць на парадак, у дзесяць разоў, даражэйшы. Гэта няправільна». 
На нарадзе Кіраўнік дзяржавы ў тым ліку выслухаў меркаванне генеральнага дырэктара НПЦ па земляробстве Фёдара Прывалава аб сітуацыі на ўборцы і ў сельскай гаспадарцы ў цэлым. 
Вучоны адзначыў неабходнасць больш актыўнага вапнавання глебы, што ўплывае на ўраджайнасць і якасці пасеваў. У апошнія гады аб’ёмы гэтых работ мелі тэндэнцыю да зніжэння. Аляксандр Лукашэнка звярнуў на гэта ўвагу віцэ-прэм’ера Леаніда Зайца. «Меліярацыя і вапнаванне глебы – гэта наш хлеб, гэта дзяржаўная работа. Не трактары купляць для калгасаў, саўгасаў і гэтак далей.
А менавіта ўрадлівасць глебы – гэта пытанне нумар адзін для нас, для дзяржавы», – падкрэсліў Прэзідэнт.
Даволі падрабязна таксама абмеркавалі практычныя аспекты ўборкі рапсу, каб максімальна знізіць магчымыя страты і забяспечыць высокую ўраджайнасць.
У час нарады Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка
асобна пацікавіўся сітуацыяй у Брэсцкай, Гомельскай і Віцебскай абласцях. Старшыні аблвыканкамаў праінфармавалі Прэзідэнта аб гатоўнасці збожжаўборачнай тэхнікі і арганізацыі сушкі збожжа, падрабязна расказалі аб ходзе ўборачнай кампаніі і планах на ўраджай. Не абмінулі губернатары і праблемныя пытанні. Напрыклад, гаспадаркам Брэсцкай вобласці патрэбны дадатковыя камбайны, а Гомельскай – паліва для арганізацыі восеньскіх палявых работ. Такія праблемы і ў Віцебскай вобласці.
Кіраўнік дзяржавы даручыў прапрацаваць гэтыя пытанні, але чарговы раз звярнуў увагу на захаванасць тэхнікі і яе
своечасовае абслугоўванне.
Прэзідэнт даручыў забяспечыць закладку сельгаспрадукцыі ў стабфонды пад поўную патрэбнасць і на запас.
Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў разам з тэмпамі ўдзяляць павышаную ўвагу і якасці работ у ходзе ўборачнай кампаніі: «Якасць – пытанне нумар адзін. Тут кажуць: тэмпы і іншае. Так, тэмпы важны, усё спрасавана. Але тэмпы без якасці нікому не патрэбны. Таму тэмпы важны, але гэта другаснае. Мы ніколі так не ставілі пытанне. Таму галоўнае – гэта якасць».

Па матэрыялах БЕЛТА.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка далажыў аб уборачнай кампаніі ў вобласці Кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку.

Цікавыя факты:
✓ Уборачная плошча збожжавых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) складае 346 тысяч гектараў (або 102 працэнта да ўзроўню 2021 года, на 5,2 тысячы гектараў больш 2021 года), азімага рапсу – 65,5 тысяч гектараў (або 111 працэнтаў больш да ўзроўню 2021 года, на 6,6 тысяч гектараў больш 2021 года).
✓ 384 зернесушыльныя комплексы дазваляюць дапрацаваць збожжа ў аптымальныя тэрміны.
✓ Намалочана 53 тысячы тон, пры ўраджайнасці больш за 52 цэнтнеры з гектара (у 2021 годзе 48 ц/га).
✓ У сельскагаспадарчых арганізацыях Брэсцкай вобласці налічваецца 1350 збожжаўборачных камбайнаў, з якіх:
-звыш 10 гадоў – 451 адз. або 34 працэнты парку;
-ад 6 да 10 гадоў – 626 адз. або 46 працэнтаў;
-да 5 гадоў эксплуатацыі – 275 адз., або 20 працэнтаў.

Юрый Шулейка выступіў з прапановай абнаўляць штогод не менш чым на сто адзінак збожжаўборачных камбайнаў. Прэзідэнт падтрымаў. Пытанне будзе прапрацавана!
Па інфармацыі афіцыйнага тэлеграм-канала Брэсцкага аблвыканкама.