У Ляхавіцкім раёне другі дзень шукаюць вяскоўца, які заблудзіў у лесе
28 ліпеня ў РАНС паступіла інфармацыя пра тое, што яшчэ раніцай пайшоў у лес па ягады і да вечара не аб’явіўся жыхар вёскі Навасёлкі.
Устаноўлена, што ў 5 гадзін раніцы 28 ліпеня пенсіянер 1943 г.н. адправіўся за ягадамі на веласіпедзе і па стане на 21 гадзіну пра яго знаходжанне нічога не вядома. Мабільнага тэлефона з сабой ён не мае.
Падчас пошукаў вечарам 28 ліпеня ў 10 кіламетрах ад Навасёлак у лесе знойдзена вядро з ягадамі і веласіпед.
Сёння, 29 ліпеня, пошукі былі прадоўжаны. Вяскоўца шукаюць супрацоўнікі Ляхавіцкага РАНС на чале з начальнікам Юрыем Буйкевічам. Задзейнічаны і Ляхавіцкі РАУС, лясгас, Баранавіцкі ГРАУС і Брэсцкае ўпраўленне МНС, валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Ангел».
На заўтра, 30 ліпеня, таксама плануецца пошукавая аперацыя.
Дзмітрый БЕРТАШ, намеснік начальніка РАНС.