Лён паспеў. І паспеў вылежацца. Ільнасейбіты Ляхавіцкага раёна прыступілі да завяршальнай аперацыі на шляху яго нарыхтоўкі

Механізатар Іван Сокал з ільнонасенстанцыі

Ільнасейбіты раёна прыступілі да завяршальнай аперацыі на шляху яго нарыхтоўкі.

Як вядома, арганізацый, якія шчыльна і глыбока займаюцца гэтай працаёмкай сельскагаспадарчай культурай, у раёне толькі дзве – Ляхавіцкія льнозавод і міжраённая льнонасенстанцыя.

Заводу даўгунец цікавы, у першую чаргу, як сыравіна для загрузкі ўласных перапрацоўчых магутнасцяў, а спецыя-лізацыя другой арганізацыі становіцца зразумелай з яе назвы – насенне. Але і нарыхтоўка трасты –
важны момант работы. Яе насенстанцыя нарыхтоўвае максімальна тэхналагічна ў немалых аб’ёмах для таго ж ільнозавода.
У гэтым сезоне ў названых арганізацыях на дваіх было пасеяна 2600 гектараў тэхнічнай сельгаскультуры. На даны момант усе пасевы выспелі, выцераблены, а некаторыя першавыцераб-леныя гектары вылежаліся да ўборачнай гатоўнасці. Прасуй у рулоны, грузі ў прычапныя трактарныя «паддоны» і закладвай для захоўвання.
Яшчэ на мінулым тыдні шлейф заводскай ільнонарыхтоўчай тэхнікі накіраваўся ў палі: прэсы, пагрузчык, доўгія трактарныя платформы. Апошнія – для таго, каб праз непрацяглы час стаць у зваротным накірунку з грузам спрасаванай ільно-трасты ўраджаю-2022. Зразумела, што пакуль гэта толькі першыя ўбо-рачныя крокі, ураджай
стартавых ільногектараў. І наколькі ён апраўдаў надзеі льнасейбітаў, пакуль можна гаварыць без «лічбаў у руках». Аднак мяркуючы па тым, наколькі культура паднялася і выглядала перад церабленнем, улічваючы, што гэты год атрымаўся дастаткова ўдалым для ўсяго сельгасраслінаводства, тон для размовы можа быць аптымістычным.
Карэспандэнты «ЛВ» паглядзелі, як «круцяць» трасту льнаводы насеннай станцыі. Поле, размешчанае сумежна з гарадской прыватнай забудовай, прайшло ўсе папярэднія ўборцы тэхналагічныя аперацыі: церабленне, ачэсванне, некалькі этапаў абарочвання і іншае. Прэс рухаўся паслядоўна, а яшчэ не скручаныя стужкі трасты выглядалі і на вобмацак здаваліся максімальна «здаровымі». Уся справа ў людзях, але і надвор’е, здаецца, не падвяло.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.