Ляхавіцкі раён: у каго ў аўтамабілі аказалася афарбаванае паліва?
Супрацоўнікі АДАІ падчас уборачнай кампаніі працягваюць стаяць на варце інтарэсаў аграпрамысловага комплексу раёна і праводзяць тэматычныя рэйдавыя мерапрыемствы. Іх мэта – выяўленне крадзяжу не толькі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў і збожжа з сельгаспрадпрыемстваў, але і гаруча-змазачных матэрыялаў. Агляду падлягае і сельскагаспадарчая тэхніка, і аўтамабілі, у якіх магчыма знаходжанне афарбаванага дызпаліва.
У суботу, напрыклад, у вёсцы Літва міліцыя спыніла “пежо-405”, у багажніку якога знаходзілася каляровае паліва. За рулём машыны быў жыхар Баранавічаў.
На 456-м кіламетры аўтадарогі Р-43, недалёка ад аграгарадка Востраў, пры праверцы мікрааўтобуса “Мерсэдэс” таксама знойдзена афарбаванае дызпаліва.
Абодва вадзіцелі для ўстанаўлення абставін дастаўлены ў Ляхавіцкае РАУС. Па даных фактах праводзіцца праверка.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Ляхавіцкага РАУС.