Адукацыя – вёсцы. Побач з аграрыямі на палях Ляхавіччыны сёння працуюць работнікі адукацыі

Побач з аграрыямі на палях раёна сёння працуюць і гараджане. Адзін з экіпажаў ААТ «Нача» склалі работнікі Ляхавіцкага аграрнага каледжа.

Старшы камбайнер Аркадзій Давідоўскі ў звычайны час –
загадчык вучэбна-вытворчых майстэрняў, камбайнер Васілій Базылюк – слесар-рамонтнік у каледжы. Сёння на рахунку каляджан і іх КЗС-1218 (дарэчы, тэхніка таксама агракаледжа) – 350 тон намалочанага збожжа.

1

15 жніўня старшыня Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Іван Васіленка ўручыў экіпажу Падзякі абкама прафсаюза за актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі, высокі прафесіяналізм, добрасумленную працу і якасную ўборку, а таксама падарункі (на здымку 1).
На мінулым тыдні Іван Васіленка пабываў ужо ў нашым раёне, каб павіншаваць яшчэ аднаго работніка сістэмы адукацыі – удзельніка жніва. Тады віншаванні і падарункі прымаў рабочы па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў Падлескага ВПК Вячаслаў Мазюк, які падчас свайго працоўнага водпуску дапамагае ААТ «Жарабковічы» ў якасці аператара ЗСК.