Сфера – ствараць працоўную атмасферу. Як галіновы прафсаюз падтрымлівае хлебаробаў у самую гарачую пару
Жніво падыходзіць да завяршэння. Палі спрасаванай у залатыя рулоны саломы набылі лірычны выгляд, здольны абудзіць ноткі суму: вось і лета прайшло. У раёне сабраны неблагі ўраджай як збожжавых, так і рапсу, у чым, канешне ж, першая заслуга аграрыяў-прафесіяналаў. А дзе прафесіяналы, там і прафесійны саюз.
Прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу знаходзіцца ў самым гушчары падзей, дзе, літаральна, пішацца гісторыя нашай харчовай бяспекі. Напрыклад, на жывёлагадоўчай ферме, на асенне-вясеннім пасяўным ці, як зараз, уборачна-жніўным палетку. У сярэдзіне тыдня раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў АПК працавала ў палях, на зернетаках, зернеачышчальна-сушыльных комплексах сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіччыны. Такая прафсаюзная практыка з’яўляецца традыцыйнай.
Іх мэта – ствараць атмасферу: стаяць на варце кантролю за выкананнем правілаў аховы працы занятых на жніве работнікаў, падтрымліваць іх добрым словам, поціскам рукі, віншаваннем, заахвочваць уручэннем героям уборкі каштоўных падарункаў, лістоў-падзяк.
Віншавальнымі лакацыямі сталі жніўныя палеткі, ЗСК, мехдвары ААТ «Жарабковічы», ААТ «Шлях новы», ААТ «Нача», СУП «Ліпнянка» і інш.
📌 Імёны прасаюзных лаўрэтаў чытайце ў матэрыяле «Сфера – ствараць працоўную атмасферу» ў «Ляхавіцкім весніку» за 20.08.2022