Лён становіцца трастой. І пакідае палі . Што зараз робіцца на льняных палетках, высвятляў карэспандэнт «ЛВ»

І калі пра ўборку каласавых збожжавых у раёне можна гаварыць у мінулым часе, то на льняных палетках самы разгар работ. Іх, самых розных, цэлы шырокі комплекс.

Аперацыя цераблення перастала ўжо быць актуальнай, паколькі ўсе свае пасяўныя плошчы і льнозавод (2200 гектараў), і льнонасенстанцыя (400), выцерабілі дас-таткова даўно. Але ж ланцужок ільнопадрыхтоўчых і работ па ўборцы ўжо гатовай трасты працягваецца самым актыўным чынам. І не заўважыць гэтага немагчыма.
У палях – самы сапраўдны аншлаг спецыяльнай, у большасці выпадкаў, тэхнікі. Як расказаў вядучы аграном ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Мікалай Герасімовіч, гэтымі днямі ў палях знаходзіцца…


📌 Працяг чытайце  ў матэрыяле  «Лён становіцца трастой. І пакідае палі» ў «Ляхавіцкім весніку» за 20.08.2022

Механізатары льнонасенстанцыі Андрэй Гудзіноўскі
і Віталій Страмавус.