Здарэнне: ляхавічанка ўдарыла мужа нажом у шыю
Як расказаў намеснік начальніка РАСК Дзмітрый ГАТОЎЧЫЦ, днём 22 жніўня ў кватэры па месцы жыхарства ляхавічанка ўдарыла мужа нажом у шыю. Мужчыну шпіталізавалі у райбальніцу, жанчына затрымана. Абодва былі нецвярозыя.
Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса ( наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў) .