Жыхар Ляхавіцкага раёна абліў бензінам уваходныя дзверы і падпаліў дом, дзе знаходзілася жонка
Пасля чарговай сваркі вяскоўка выгнала сужыцеля. Мужчына пайшоў паскардзіцца на лёс знаёмаму, з якім да ночы распіваў спіртное. Вярнуўшыся дамоў, натыкнуўся на замкнёныя дверы. Нічога лепшага не прыдумаў, як абліць бензінам уваходныя дзверы, дыванок каля іх і падпаліць. На шчасце, сведкам здарэння стаў сваяк жанчыны, які не даў агню разгарэцца. У адносінах падпальшчыка ўзбуджана крымінальная справа па факце наўмыснага пашкоджання маёмасці.
Намеснік начальніка РАСК Дзмітрый ГАТОЎЧЫЦ.