Тэхналогіі, надвор’е, а галоўнае – людзі. кампетэнтны каментарый па выніках збожжаўборкі-2022 дае першы намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама
І хоць справы хлебаробскія, у тым ліку ўборачныя, яшчэ далёка не скончыліся – спеюць грэчка, проса, соя і кукуруза – сённяшнія дажыначныя «гулянні» працаўнікі палёў, канешне, заслужылі. Сваёй штодзённай на працягу доўгіх месяцаў руплівасцю, напружанай, часта ад світання да змяркання працай, адданасцю справе і самаадданасцю ў рабоце.
А пакуль свой кампетэнтны каментарый па выніках збожжаўборкі-2022 дае галоўны аграрый Ляхавіччыны начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні – першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій ПЫЖЫК.
Галоўныя тэмы:
📌 Гістарычны вал збожжа.
📌 Тры крыніцы, тры састаўныя часткі высокага ўраджаю.
📌 Чаму ўборку чакае працяг?
Працяг чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» ў матэрыяле «Тэхналогіі, надвор’е, а галоўнае – людзі!» ад 27 жніўня 2022 г.