Трактарыст аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіцкага раёна выкраў 300 кілаграмаў насення кукурузы
Усё новыя факты парушэння закону выяўляюцца падчас рэйдаў і маніторынгаў, накіраваных на захаванасць таварна-матэрыяльных каштоўнасцей у сельгаспрадпрыемствах раёна.
Днямі ў гаспадарчай пабудове па месцы жыхарства трактарыста аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна знойдзена 300 кілаграмаў насення кукурузы. Як высветлілася, насенне трактарыст украў за май, калі працаваў на сяўбе. Таксама ў гаспадарчай пабудове знойдзены паліва, брага і самагонны апарат.