Пачатак як дастатак. У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна стартавала закладка кукурузнага сіласу
Гаспадаркі раёна прыступілі да ўборкі кукурузы на сілас і зялёны корм. І для аграрыяў гэта яшчэ адзін вялікі кавалак работы. Улічваючы маштаб уборачных плошчаў і месца культуры ў справе жывёлагадоўлі, кампанію можна было б назваць кукурузнай эпапеяй.
«Эпапея» пачалася ў канцы мінулага – пачатку бягучага тыдня і фактычна аднамаментна ва ўсіх кукурузавы-творчых арганізацыях Ляхавіччыны: «Шляху новым», «Жарабковічах», «Белазем’і», «Белпрампрыборы», «Ляхавіцкім», «Начы». Ад гаспадаркі да гаспадаркі, ад поля да поля прадукцыйнасць кукурузнага гектара, канешне ж, адрозніваецца. Але, мяркуючы па лічбе сярэднераённай ураджайнасці – звыш 300 цэнтнераў зялёнай масы – і, тым больш, па зубелевіцкім палетку ААТ «Нача», убіраць ёсць што.
Працяг чытайце ў матэрыяле «ЛВ» «Пачатак як дастатак» ад 10 верасня 2022 года.