Асабісты прыём грамадзян па пытаннях працы, занятасці і сацабароны

16 верасня з 11.00 да 13.00 у будынку Ляхавіцкага райвыканкама (пл. Леніна, 3, г. Ляхавічы) намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці КАВАЛЬКОЎ Валерый Валер’евіч правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях працы, занятасці і сацыяльнай абароны.
Папярэдні запіс на прыём для жыхароў раёна будзе ажыццяўляцца з 13 па 15 верасня па тэлефонах 2-17-98, 6-09-92.