Санітарны дзень. У мінулую пятніцу наш райцэнтр прымаў абласныя спаборніцтвы санітарных дружын

На стадыёне «Колас» з самай раніцы было шматлюдна: 19 каманд і амаль 300 удзельнікаў спаборніцтваў прадстаўлялі ўсе раёны і гарады Брэстчыны. Паспрачацца за званне лепшай сандружыны Брэсцкай вобласці сабраліся пераможцы рэгіянальных спаборніцтваў, у тым ліку гаспадары тэрыторыі сёлетняга правядзення – санітарная дружына ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі».

Праверка аснашчанасці сандружын і ўмення карыстацца інвентаром і амуніцыяй, ацэнка навыкаў работы ў ачагу хімічнага і камбінаванага паражэння, інфекцыйнага захворвання, тэарэтычны экзамен, конкурсы насценгазет, мастацкай самадзейнасці і страявой песні – няпроста давялося і камандам, і журы. Тым не менш, дружыны паспяхова прадэманстравалі зладжанасць, падрыхтаванасць і здольнасць у выпадку надзвычайнай сітуацыі прыйсці на дапамогу. А суддзі вызначыліся з ацэнкамі на кожным з конкурсных этапаў.
У выніку пераможцамі аблас-
ных спаборніцтваў сталі сан-
дружыннікі ААТ «Птушкафабрыка «Дружба» з Баранавіцкага раёна. На другім месцы – сандружына ААТ «Кузлітмаш» (Пінск), на трэцім – санітарная дружына
ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» (Баранавічы).
Выдатныя тэарэтычныя веды, уменне працаваць у камандзе і добрую аснашчанасць паказалі і нашы зямлячкі. Сандружына
ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» аказалася на пятым радку ў абласным рэй-тынгу. А на тэарэтычным экзамене, у якім прымалі ўдзел камандзір дружыны і адна сандружынніца, тухавічанкі і ўвогуле ўвайшлі ў тройку пераможцаў!
– Уся наша каманда – 13 сандружынніц і сувязны – вельмі старалася. Канешне, вынікам задаволены – дастойна вытрымалі такую канкурэнцыю. Сярод нас няма медыкаў, але кожнай дома даводзіцца аказваць першую меддапамогу сям’і – апрацаваць рану, перабінтаваць палец і г. д. Так што многія навыкі сандружынніц патрабуюцца і ў быце, – расказвае камандзір сандружыны торфабрыкетнага завода «Ляхавіцкі» Валянціна Батвінка.
Асобнае слова – пра валанцёраў раённай арганізацыі Таварыства
Чырвонага Крыжа. Менавіта яны сталі «мадэлямі», на якіх сандружыннікі дэманстравалі свае веды і навыкі.

Святлана БЕЛЬМАЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.