У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН у Ляхавічах адбыўся круглы стол
Да Дня пажылога чалавека ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН прымеркаваны шэраг разнастайных мерапрыемстваў.
Сёння адбыўся круглы стол “Фінансавая бяспека ў вашых руках” з удзелам загадчыка натарыяльнай канторы Інай Шабацько і галоўнага спецыяліста ЦБП № 135 Белаграпрамбанка Наталлі Марозавай. Гаварылі пра тое, як не стаць ахвярай інтэрнэт-зламыснікаў і зберагчы свае грашовыя сродкі, абмяркоўваліся праблемныя пытанні, звязаныя з пасведчаннем завяшчання і дагавора дарэння.