Ідзе «Арсенал». У Ляхавіцкім раёне праходзіць аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал»
На Брэстчыне, у тым ліку ў Ляхавіцкім раёне, з 3 па 7 кастрычніка праходзіць аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал».
Асноўная яго мэта – супрацьдзеянне незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых устройстваў і рэчываў.
РАУС нагадвае, што санкцыяй артыкула 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» прадугледжана пакаранне аж да пазбаўлення волі тэрмінам на 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Згодна з артыкулам 24.46 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, незаконныя дзеянні ў адносінах паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй. Асобы, якія добраахвотна здалі незаконна захоўваемыя зброю і боепрыпасы ў органы ўнутраных спраў, ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці вызваляюцца.
Няўлічаную зброю можна здаць у Ляхавіцкім РАУС, а таксама ў любым аддзеле ўнутраных спраў.
Сяргей ХМАРУК, начальнік ААПП РАУС.