Умовы для перамяшчэння маёмасці. Што крадуць з дамоў у Ляхавіцкім раёне?

  • 21 верасня РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 205 у адносінах неўстаноўленай асобы, якая з поля каля вёскі Адахаўшчыны выкрала палетныя вілы ад трактара, пакінутыя там працаўніком фермерскай гаспадаркі. Сума страты склала 3600 рублёў.
  • Раней судзімы жыхар раёна 1976 года нараджэння са знаёмым распіваў спіртныя напіткі, а пасля забраў у яго 175 рублёў.
  • З вясковай гаспадарчай пабудовы невядомы выкраў веласіпед і інструменты на суму 230 рублёў. Па фактах крадзяжу РАСК узбудзіў крымінальныя справы.
  • Раённы аддзел Следчага камітэта настойліва звяртае ўвагу насельніцтва на захаванне ўласнай маёмасці. Не пакідайце без нагляду асабістыя рэчы: мабільныя тэлефоны, сумкі, абутак, адзенне, веласіпеды і іншае. Гаспадарам садовых дамоў і дач варта прыняць меры па іх тэхнічнай умацаванасці.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.