Экзамен на творчасць. Калі ласка, у Ляхавіцкую раённую цэнтралізаваную клубную сістэму – метадычны цэнтр культурна-асветніцкай работы

Мы з вамі прывыклі бачыць на сцэне адрэпеціраваныя нумары, захапляльную праграму, прадуманыя канцэртныя сюжэты і пастаноўкі… І кожны раз у захапленні ад таго, як жа атрымліваецца нашым артыстам так яскрава ладзіць канцэрты, віншаваць са шматлікімі святамі, проста радаваць душу і сэрца сваіх землякоў. Таму, калі ласка, у канцэртнае закуліссе – у ідэйную кузню раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы – метадычны цэнтр культурна-асветніцкай работы.

Менавіта адсюль, калі так можна сказаць, з гэтага пульта культурнага кіравання і каардынуецца працэс культурнага жыцця раёна. Ад арганізацыі асяроддзя свята, напісання сцэнарыя, распрацоўкі плана, арганізацыі работы горада майстроў, выступлення нашых
самадзейных калектываў, запрашэння гуртоў з іншых раёнаў… –
усяго не пералічыць. І хоць штатных адзінак не многа – супрацоў-
нікі паспяваюць, і пры тым вельмі прафесійна, арганізоўваць і
курыраваць культурную сферу рэгіёна.

Скарбніца ўнікальнага


Вядучы метадыст Наталля Гараховіч у адказе за аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах.
А іх на Ляхавіччыне шмат і пры тым працуюць па розных накірун-
ках. Але ж вопыт і майстэрства, якімі Наталля можа пахваліцца і падзяліцца, дазваляюць рабіць гэта з упэўненай лёгкасцю. Куль-
турна-забаўляльная дзейнасць замацавана за вядучым метадыстам Ганнай Пішчака. Яна займаецца каардынацыяй такіх накірункаў дзейнасці, як работа з моладдзю, людзьмі залатога ўзросту і інвалідамі, у адказе за рэалізацыю мерапрыемстваў у межах выканання дзяржаўных праграм Рэспублікі Беларусь і іншых накірункаў культурна-забаўляльнай дзейнасці.
Кожны сельскі Дом культуры – гэта скарбніца ўнікальнага,
кожнае свята не падобнае на другое. Сёння клубная сістэма налічвае 161 фарміраванне з 1294 удзельнікамі.
Сярод маладых кадраў, што з нядаўняга часу сталі часткай метадычнага цэнтра, – метадыст па аматарскай мастацкай творчасці Ірына Петручэня.
У самыя кароткія тэрміны зладзіць канцэрт, арганізаваць выступленні мастацкіх калектываў, быць у ролі вядучай – з лёгкасцю атрымліваецца ў Ірыны. Сёння ў клубнай сістэме налічваецца 20 калектываў са званнем народны, узорны, заслужаны. І з кожным з іх Ірына Петручэня заўсёды на сувязі, дасканала ведае іх канцэрт-
ную дзейнасць і ў ролі менеджара раскажа пра любы калектыў.
Сур’ёзны пласт работы – вялікая інфармацыйная работа. Заўжды ў сацыяльных сетках, на афіцыйным сайце клубнай сістэмы
klubla.by, юцюб-канале аператыўна змяшчаецца актуальная інфармацыя. Афішы, фотарэпартажы, відэасюжэты, навіны – гэта зона адказнасці метадыста па інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці Тамары Ажаль.

Гісторыя   наша ўсё

Колькі б стагоддзяў не прайшло, як бы сучасныя тэхналогіі і іншыя ноу-хау не ўкараняліся ў наша жыццё, наша беларус-
кая народная творчасць свае актуаліі не згубіць. Немагчыма гаварыць пра культурную Беларусь без вытанчанага саломапляцення, выцінанкі, вырабаў з дрэва ці ганчарства… Гэта тое, што мы так ашчадна зберагаем, «балеем», каб гэтыя веды і вопыт перадаваліся і зберагаліся. І за гэта таксама ў адказе метадычны цэнтр, а калі дакладней – метадыст па народнай творчасці Вольга Палуян.
Наша гісторыя – гэта наш гонар! Гісторыка-культурная спадчына Ляхавіччыны ўражвае разнапланавасцю стыляў: у розных населеных пунктах сышліся стылі барока, класіцызму, неаготыкі… За кожнай такой каштоўнасцю – лёсы нашых землякоў, характар таго часу, падзеі, што працягваюць цікавіць турыстаў. Асобна пра помнікі, што захоўваюць памяць пра падзеі 1941–1945 гадоў.
Метадыст Таццяна Седас беражліва захоўвае гісторыю кожнай
такой старонкі ў лёсе Беларусі, збірае даныя і сістэматызуе іх.

Камандны падыход
Пра метадычны цэнтр дырэктар раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Юрый Грынь гаворыць як пра каманду, правераную часам, культурнымі выпрабаваннямі, экзаменамі на творчасць:

ПРАЦЯГ ЧЫТАЙЦЕ Ў «ЛЯХАВІЦКІМ ВЕСНІКУ ЗА 8 КАСТРЫЧНІКА

МАРГАРЫТА КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.