У Ляхавіцкім раёне практычна штодня праводзіцца абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў

У Ляхавіцкім раёне з  мэтай папярэджання пажараў у жылым сектары назіральнымі камісіямі практычна штодня праводзіцца абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў.


Супрацоўнікі МНС сумесна з работнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацабароны насельніцтва і прадстаўнікамі сельвыканкамаў правялі абследаванне домаўладанняў сацыяльна ўразлівых катэгорый грамадзян на тэрыторыі Крывошынскага і Ганчароўскага сельскіх Саветаў.
Работнікам МНС важна не толькі паказаць грамадзянам на недахопы, але і даць рэкамендацыі па забяспячэнні бяспечнага пражывання.
Выратавальнікі нагадваюць пра перадтопачныя лісты ўстаноўленага памеру, пра агляд і чыстку комінаў, пра тое, як правільна эксплуатаваць печ.
Па выніках абследавання домаўладанняў грамадзян сацыяльна ўразлівай катэгорыі будуць накіраваны рэкамендацыі родным для аказання дапамогі ў прывядзенні домаўладанняў у пажарабяспечны стан.
У ходзе наведванняў грамадзянам былі ўстаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія набытыя за сродкі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

За 9 месяцаў 2022 года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна зарэгістравана 29 пажараў, што на 8 больш, чым за аналагічны перыяд 2021.
Сярод сельскіх Саветаў Ляхавіцкага раёна «лідзіруе» Крывошынскі, на тэрыторыі якога адбылося 8 пажараў. Па 4 пажары зарэгістравана ў Конькаўскім, Жарабковіцкім і Навасёлкаўскім сельсаветах.


З мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў МНС нагадвае:

  • перад пачаткам ацяпляльнага сезону ачысціце комін;
  • у перыяд моцных маразоў не перекальвайце печ, лепш прапаліць некалькі разоў;
  • не пакідайце яе без нагляду, калі паліце, а топачныя дзверцы – адкрытымі;
  • не змяшчайце гаручыя рэчывы і матэрыялы на ёй і ў непасрэднай блізкасці ад топачных адтулін;
  • размясціце на падлозе перад топачнай адтулінай печы металічны ліст або іншы негаручы матэрыял памерамі 50 на 70 сантыметраў.
    .
    Юлія ЛЕШЫК, інспектар РАНС.