В Ляховичском районе спасатели тушили огонь в бане

8 кастрычніка 2022 года ў 16-56 у цэнтр аператыўнага кіравання Ляхавіцкага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў гаспадарчай пабудове на тэрыторыі садовага таварыства “Зарэчча”.
Калі падраздзяленні РАНС прыбылі да месца выкліку, гарэла ўнутры лазні, прыбудаванай да жылога дома. Гаспадары знаходзіліся на вуліцы.


У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцце і маёмасць у памяшканні лазні. Прычына здарэння высвятляецца.

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх супрацоўнікі РАНС нагадваюць пра неабходнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі. Па-першае, трэба ўстанавіць у доме ці кватэры аўтаномны пажарны апавяшчальнік, выконваць правілы эксплуатацыі печаў і газавымі прыборамі.
Варта сачыць, каб запалкі не траплялі ў рукі дзецям, не разводзіць вогнішча паблізу будынкаў і абавякова кантраляваць працэс спальвання смецця на дваровай тэрыторыі.
У выпадку пажару тэлефануйце па нумарах 101, ці 112.
Юлія ЛЕШЫК, спецыяліст РАНС.