14 кастрычніка – Дзень маці. Мілыя мамы, бабулі, прабабулі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым святам – Днём маці!
Няма ў свеце чалавека бліжэй і даражэй, чым мама. Яе ўсёабдымная любоў аберагае нас з маленства, саграе ў цяжкія хвіліны, дапамагае дабівацца пастаўленых мэтаў. З мацярынскай любві пачынаецца любоў да малой радзімы, духоўных каштоўнасцяў, культурных традыцый, якія мы захоўваем і перадаём з пакалення ў пакаленне.
Мацярынства – вялікае шчасце і вялікая адказнасць, нястомная праца, дастойная самай глыбокай павагі. Мы цэнім працу шматдзетных маці. Дзякуем жанчынам, чые дамы сталі роднымі для дзяцей, усыноўленых або ўзятых на выхаванне.
У гэтае светлае асенняе свята звяртаемся да вас, дарагія жанчыны-маці, з вялікім пачуццём удзячнасці і любві, з пажаданнямі шчасця, здароўя, дабрабыту ў сем’ях, доўгіх гадоў жыцця.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.    РАЁННЫ  САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.