Шостае месца – добры вынік. Напрыканцы мінулага тыдня Брэст сустракаў фінальныя спаборніцтвы абласной спартакіяды «Вертыкаль»

Напрыканцы мінулага тыдня Брэст сустракаў фінальныя спаборніцтвы абласной спартакіяды «Вертыкаль» сярод работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў улады. За перамогу змагаліся 20 спартыўных дружын, у тым ліку і з Ляхавіцкага раёна.

Наша каманда выступіла дастойна, прычым тычыцца гэта і камандных этапаў, і асабістых. Самы трапны стралок Брэстчыны працуе ў Ляхавіцкім райвыканкаме. Золата ў спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі заваявала намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч. Дарэчы, крыху не хапіла Святлане Юрлевіч, каб трапіць у тройку прызёраў па стральбе з пнеўматычнага пісталета, у выніку – чацвёртае месца.
Таксама чацвёртае месца ў нашай спартыўнай баскетбольнай дружыны.
Па выніках усіх спаборніцтваў ляхавіцкая каманда заняла шостае месца. А перамогу святкавала каманда Брэсцкага аблвыканкама.
Віншуем усіх удзельнікаў-землякоў.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.