Адходы, без сумнення, патрабуюць дзялення. Як у Ляхавіцкім раёне ідзе нарыхтоўка другасных матэрыяльных рэсурсаў?

А яшчэ патрабуецца іх свядомы дыферэнцыраваны збор з наступнай адпраўкай на перапрацоўку ўсяго таго, што ёй падлягае. Гэта, па-першае, культурна, па-другое, экалагічна, па-трэцяе, эканамічна. Дзеючая ў краіне Нацыянальная стратэгія па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі ў канчатковым выпадку падразумявае вырашэнне кожнага з трох названых пытанняў. Не поўнасцю, аднак у той або іншай ступені. Пытанні нарыхтоўкі ДМР сталі тэмай чарговай апаратнай нарады ў старшыні райвыканкама.

Калі святлафор не спрацоўвае
Усё, што можна перапрацаваць і «прымусіць» служыць чалавеку яшчэ раз, павінна перапрацоўвацца. У ідэале гэта немагчыма, аднак трэба імкнуцца зрабіць так, каб максімум выдзеленых з прамысловых і бытавых адходаў матэрыялаў трапляў на перапрацоўку.
На тэрыторыі раёна асноўным дакументам, у сугуччы з якім ажыццяўляецца збор, наза-
пашванне і адпраўка на перапра-
цоўку другасных матэрыяльных рэсурсаў, з’яўляецца аднайменнае рашэнне райвыканкама. У ім дакладна вызначана кола ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці, якім даведзена заданне па зборы ДМР. У кожным канкрэтным выпадку прадугледжаны свае аб’ёмы і віды рэсурсаў: макулатура, шкло, поліэтылен, шыны, бытавая тэхніка, маторнае масла.
Акрамя дакументальна вызначаных арганізацый, палепшыць сітуацыю са зборам-нарыхтоўкай другаснай сыра-
віны можа і кожны з нас. У тым выпадку, калі адходы сваёй домагаспадаркі будзе «ўтылізаваць» не агулам, а ў адпаведнасці з названай вышэй стратэгіяй, якая ўсё больш і больш становіцца сучасным трэндам, дзяліць бытавыя адходы на віды, а кожнаму з відаў «знаходзіць» сваё законнае месца. Інакш кажучы, паперу і кардон адпраўляць у «макулатурны» кантэйнер, шкло – у свой, для поліэтылену прадугледжаны іншы «адрас». Кантэйнеры-смеццязборнікі з «пайменнымі» надпісамі, якія ў асобных
выпадках могуць адрознівацца таксама колерам, усталяваны як у некаторых месцах горада, так і шэрагу сельскіх населеных пуктаў раёна. Аднак такога кшталту «святлафор» спрацоўвае далёка не заўсёды.
– Паступаюць звароты і тэлефанаванні ад жыхароў, як правіла, райцэнтра. Людзі скардзяцца на адсутнасць парадку на і каля пляцовак, дзе ўсталяваны кантэйнеры для збору смецця. Іх тры – для макулатуры, шкла, пластыку. Некаторыя перапоўнены, а частка «лішніх» бытавых адходаў знаходзіцца побач, выстаўлена-раскідана па самой пляцоўцы. Людзей зразумець можна – тых, хто выказвае незадаволенасць адсутнасцю парадку. Але як зразумець другі бок – тых, хто зрабіў ці сваімі дзеяннямі справакаваў усё гэта? Да таго ж,
калі пачынаем разбірацца, то высвятляецца, што па большай частцы кантэйнеры, як правіла, запаўняюцца як давядзецца і чым давя-
дзецца – без разбору, раз-
дзялення адходаў па відах, макулатура трапляе ў кантэйнер для шкла і наадварот.
Каб павялічыць працэнт збору ДМР, неабходна, у тым ліку, палепшыць культуру абыходжання з цвёрдымі бытавымі адходамі, – гаворыць галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Наталля Маслоўская.

Пластык- доўгажыхар
У кожнага матэрыялу свой, калі так можна сказаць, тэрмін поўнага распаду. Знаходзячыся ў зямлі, асобныя віды арганічных рэчываў могуць самаўтылізавацца нават за некалькі тыдняў, папера – за месяцы. А вось шкло і пластык будзе
правільным аднесці да ліку сапраўдных «доўгажыхароў» –
могуць знаходзіцца ў зямлі і пры гэтым ніяк не мяняць сваіх уласцівасцяў стагоддзямі. Сталовы посуд, усе віды ўпакоўкі, вырабы медыцынскага і гігіенічнага прызначэння і многае іншае – здаецца, усё з цягам часу станавілася пластыкавым. І – аднаразовым, аднойчы выкарыстаў і выкінуў, правакуючы тым самым гарантаваную ў перспектыве экалагічную праб-
лему. Паколькі не ўтылізаваныя як належыць некаторыя віды бытавых і прамысловых адходаў атручваюць глебу, паветра і ваду. Іх шкодныя выдзяленні назапашваюць расліны, у тым ліку, калі не ў першую чаргу, сельскагаспадарчыя.
Без дынамікі
– Пры параўнанні аналагіч-ных перыядаў мінулага і бягучага года, можна зрабіць выснову аб практычна аднолькавай дынаміцы збору ў раёне ДМР, – адзначыла ў выступленні на апаратнай нарадзе Наталля Маслоўская.
У адпаведнасці з атрыманым на гэты год заданнем Ляхавіцкаму раёну належыць нарыхтаваць і адправіць на прамысловую перапрацоўку ў сукупнасці 1510 тон
другасных матэрыяльных рэсурсаў: 650 тон адходаў паперы і кардону, 460 – адходаў шкла, па 160 – зношаных шын і адходаў поліэтылену, 50 – адпрацаванага маторнага масла і 30 тон старой бытавой тэхнікі. За выключэннем 10 тон
прыбаўкі па поліэтылене, гэты расклад адзін у адзін гарманіруе з заданнем мінулага года. Акрамя некаторага сёлетняга «прасядання» па зборы бытавой тэхнікі, па астатніх пазіцыях задання працэнт выканання не адрозніваецца ці адрозніваецца абсалютна нязначна і за дзевяць месяцаў 2022 года складае 47,3 працэнтнага пункта ад гадавой нормы.
Як прагучала ў дакладзе, найбольш складана – праблемна –
раёну даецца нарыхтоўка паперы-кардону (маем усяго каля 37 працэнтаў ад неабходнага) і адходаў шкла (38,4 працэнта).
У той жа час ёсць у раёне прык-
ладна два с паловай дзясяткі арганізацый, якія свае гадавыя заданні па зборы ДМР выканалі ўжо па выніках верасня. У тым ліку і «Ляхавіцкі веснік».
– Тэмпы росту бытавога смецця выклікаюць заклапочанасць. Сёння кожны жыхар краіны, а, значыць, і нашага раёна выкідвае ўдвая больш смецця, чым яшчэ
15 гадоў назад. Цвёрдыя бытавыя адходы на чвэрць складаюцца з матэрыяльных рэсурсаў, якія падлягаюць перапрацоўцы. Дык чаму не дзелім, нарыхтоўваем недастаткова? – завяршэнне даклада прагучала даволі рытарычна.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.