Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз сустрэўся з калектывам ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод” у рамках работы ІПГ
Тэма “Харчовая бяспека Беларусі ва ўмовах эканамічных санкцый. Імпартазамяшчэнне як нацыянальны праект і комплексная стратэгія развіцця эканомікі” стала адной з асноўных падчас сустрэчы інфармацыйна-прапагадысцкай групы, якую ўзначальвае старшыня райвыканкама Мікалай Мароз, з калектывам ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод”.
Сустрэча адбылася ў мінулы чацверг ў рамках адзінага дня інфармавання.






