Самым надзейным прысвячаецца. Якія тры святы адзначалі 21 кастрычніка ў Ляхавічах?
Багатай на ўрачыстасці стала для Ляхавіччыны мінулая пятніца. Гарадскі Дом культуры сустракаў удзельнікаў і гасцей свята «тры ў адным».
Галоўныя дзеючыя асобы – людзі ў ваеннай форме. У фае ГДК гасцей сустракала выстава ваеннай зброі і фотакалаж. Нагода ўшанавання што ні на ёсць святочная – 60-годдзе заснавання батальёна кіравання 8-й радыётэхнічнай брыгады. Гэта вайсковае падраздзяленне дыслацыруецца на Ляхавіччыне. Тут прыняты на ўзбраенне і эфектыўна выкарыстоўваюцца сучасныя мадэрнізаваныя комплексы і сродкі аўтаматызацыі, узоры тэхнікі сувязі. Шэсць дзесяцігоддзяў запар ваеннаслужачыя батальёна кіравання дастойна спраўляюцца з прафесіяй Радзіму абараняць. Кадры фільма «Атланты трымаюць неба» расказваюць пра будні і святы сённяшніх вартавых паветраных межаў Беларусі. Служба ў батальёне – не толькі ганаровая, але і адказная місія, бо ад якасці выканання пастаўленых задач залежаць бяспека і недатыкальнасць паветраных межаў нашай дзяржавы.
З прывітальным словам і добрымі пажаданнямі да сённяшніх ваеннаслужачых батальёна кіравання, ветэранаў Узброеных Сіл звярнуліся старшыня райвыканкама Мікалай Мароз і кіраўнік райсавета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч. Лепшым з лепшых, хто годна нясе службу, уручаны Граматы і Падзячныя пісьмы райвыканкама і райсавета дэпутатаў…
Працяг чытайце у матэрыяле «Самым надзейным прысвячаецца» ў «Ляхавіцкім весніку» ад 26 кастрычніка.


