Тыдзень самых родных. Як прайшоў тыдзень бацькоўскай любві ў Начаўскай школе?

Шануй бацьку з маткай, другіх не знойдзеш. Гэтай народнай прыказкай нібы чырвонай ніткай былі прасякнуты мерапрыемствы тыдня бацькоўскай любві, які прайшоў у Начаўскай сярэдняй школе
з 14 па 21 кастрычніка.

Два святы – Дзень Маці і Дзень Бацькі – былі злучаны нездарма. Бо і ў жыцці сапраўдная сям’я ўяўляецца як саюз жанчыны і мужчыны. Саюз, які дае пачатак новаму жыццю.
На працягу тыдня вучні школы разважалі аб адносінах у сям’і, павазе да бацькоў. Дзеці сваімі рукамі стваралі сюрпрызы і падарункі для родных і блізкіх. Прыемныя моманты віншавання занатоўвалі ў фотачэленджы «Мая сям’я». На ўроках стараліся атрымаць дзясятку для мамы і таты.
21 кастрычніка з самага ранку вучні віншавалі сваіх татаў з Днём бацькі. Гэта свята ўпершыню святкуецца ў нашай краіне. А яшчэ ў гэты дзень адзінаццацікласнікі прынялі ўдзел у сустрэчы з праваахоўнікамі «На варце закону і парадку», прысвечанай новаму святу.
Прыгожым завяршальным акордам сямейнага тыдня стала свята «Для вас, самыя родныя!». Шчырыя словы, вясёлыя песні, дасціпныя гумарэскі стваралі адпаведны настрой і выклікалі цёплыя пачуцці.
Мілана МАХНАЧ,
карэспандэнт школьнай газеты «Новы погляд».