ШАГ прайшоў у Падлескай школе Ляхавіцкага раёна
ШАГ прайшоў у Падлескай базавай школе.
Разгледжаны 2 інфармацыйныя блокі:
- Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі
- Па старонках дзіцячага прававога сайта
Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі, функцыянаванне і развіццё якой забяспечваецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі, не толькі дазваляе лёгка арыентавацца ў прававым полі і знаходзіць неабходныя звесткі, але і быць актыўным грамадзянінам сваёй краіны.
Былі зададзены пытанні для абмеркавання атрыманай інфармацыі. Навучэнцам прапанавалі пазнаёміцца з галоўнай старонкай дзіцячага прававога сайта і яго асноўнымі часткамі. Пасля гэтага яны самастойна на сваіх тэлефонах паспрабавалі наведаць сайт і паспрабавалі яго магчымасці, знайшлі адказы на свае пытанні, якія потым абмяркоўваліся сярод усіх.