Дырэктар Ляхавіцкага агракаледжа: тое, што нашы каляджане прысутнічалі на адкрыцці малочнатаварнай фермы ў аграгарадку Русінавічы, – аспект стратэгічны

Ірына ПРЫСТУПА-ЮНІК, дырэктар Ляхавіцкага аграрнага каледжа:

– У снежні нашых каляджан чакае важная для іх падзея – дзяржаўнае размеркаванне. І тое, што нашы каляджане прысутнічалі на адкрыцці малочнатаварнай фермы ў аграгарадку Русінавічы, – аспект стратэгічны. Па-першае, на адкрыццё прыехалі зацікаўленыя навучэнцы – старшакурснікі ветэрынарна-заатэхнічнага аддзялення. Сёння перад імі стаіць задача вызначыцца з будучым месцам працы ці практыкі. А, значыць, важна, каб яны засталіся працаваць у сельскай гаспадарцы і, канешне, замацоўваліся на першым працоўным месцы, пажадана на Ляхавіччыне. Адкрыццё сучасных сельскагаспадарчых аб’ектаў – гэта шанц для нашых каляджан паспяхова стартануць у кар’ернай лесвіцы. Важна, каб яны рэальна бачылі, якія ўмовы работы іх чакаюць, з першых вуснай даведаліся, з якой заработнай платай тут сустрэнуць маладога спецыяліста, якія прапануюць перспектывы росту. А, напрыклад, у СВК «Ляхавіцкі» ёсць чым зацікавіць моладзь і што прапанаваць.