Першы сакратар райкама Камуністычнай партыі Беларусі: гісторыя заўжды нас вучыла і падказвала

Першы сакратар райкама Камуністычнай партыі Беларусі Наталля Кулак:
– Гісторыя заўжды нас вучыла і падказвала. Ленін аднойчы сказаў аб тым, што выхад з крызісу сусветная буржуазія будзе шукаць у развязванні імперыялістычнай вайны. І што мы бачым сёння? Вострыя міждзяржаўныя, сацыяльныя, рэлігійныя канфлікты палаюць, як ніколі раней. Але, нягледзячы на ўсё тое, што адбываецца вакол нашай Айчыны, мы захоўваем недатыкальнасць і суверэнітэт беларускай дзяржавы і працягваем развіццё беларускага грамадства.
Таму што ў кожнага з нас ёсць адзін бясцэнны здабытак – наша мірная Беларусь. І кожны з нас адчувае сябе неад’емнай часткай вялікага і гордага народа, імя якому – беларусы.
Мы зрадніліся з гэтым пачуццём і часам нават не ўсведамляем, якое гэта насамрэч бясцэннае шчасце – жыць на сваёй зямлі, свабодна дыхаць яе паветрам, піць яе крыштальную ваду і ведаць, што над табой не ўладны ніхто, акрамя твайго розуму і твайго сумлення.
За тое, што гэта шчасце ў нас ёсць, мы павінны быць удзячныя нашым прадзедам, якія перамаглі тады, у кастрычніку 1917 года. Пры ўсёй неадназначнасці ацэнак рэвалюцыі, гэта наша гісторыя, гісторыя нашага народа, якую мы павінны ведаць і памятаць.