Як будаўніцтва «падаражэла». Камітэт дзяржаўнага кантролю вобласці выявіў факты завышэння аб’ёмаў або кошту выкананых будаўніча-мантажных работ
Камітэт дзяржаўнага кантролю вобласці ў ходзе праверак будаўнічых арганізацый, якія выступаюць у ролі падрадчыка па дагаворах будаўнічага падраду, выяўляюцца факты завышэння аб’ёмаў або кошту выкананых будаўніча-мантажных работ, аплачаных за кошт бюджэтных сродкаў.
Так, у ходзе праверкі адной з будаўнічых арганізацый Столінскага раёна было ўстаноўлена, што пры выкананні работ па мадэрнізацыі галоўнага корпуса бальніцы пры разліках двойчы памылкова прыменены каэфіцыент на цяжкасць. Даны «завышаны» каэфіцыент на працягу пяці месяцаў прымяняўся двойчы, у выніку чаго завышэнне кошту будаўніча-мантажных работ склала 10 тысяч рублёў.
Пры выкананні работ на іншых аб’ектах, будаўніцтва якіх таксама фінансавалася з раённага бюджэту, выяўлены факты завышэння кошту ўключаных у акты выкананых работ будаўнічых матэрыялаў (ламінату, паркетнай дошкі) больш чым на 11 тысяч рублёў.
Пры выкананні работ па будаўніцтве двух кароўнікаў у цану прапановы, а таксама ў акт здачы-прыёмкі выкананых работ падрадчыкам неабгрунтавана былі ўключаны транспартныя расходы па дастаўцы рызінавых дыванкоў. Як устаноўлена ў ходзе праверкі, у адпаведнасці з дагаворам пастаўкі, заключаным падрадчыкам з пастаўшчыком ТАА «Б», пастаўка дыванкоў ажыццяўлялася транспартам пастаўшчыка і за яго кошт, у сувязі з чым транспартныя затраты ўжо ўваходзілі ў склад цаны тавару. У выніку кошт работ па аб’екце быў завышаны больш чым на шэсць тысяч рублёў.
Усяго выяўленае Камітэтам завышэнне кошту будаўніча-мантажных работ па аб’ектах будаўніцтва, якія былі аплачаны падрадчыку менавіта за кошт сродкаў бюджэту, склала каля 30 тысяч рублёў.
Дзеянні падраднай арганізацыі кваліфікаваны па частцы 1 артыкула 22.6 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь з наступным накладаннем штрафу з улікам усіх абставін справы ў памеры 100 працэнтаў ад устаноўленай сумы завышэння.
Пры гэтым завышэнне падрадчыкам (субпадрадчыкам) (за выключэннем бюджэтных арганізацый) аб’ёмаў і (або) кошту будаўніча-мантажных і іншых работ, затрат пры будаўніцтве (рэканструкцыі, рамонце), выкананых і вырабленых за кошт сродкаў бюджэту, цягне адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу на юрыдычную асобу ў памеры да 150 працэнтаў ад сумы завышэння.
КДК Брэсцкай вобласці.