Дэпутацкі прыём сёння прайшоў у Ляхавічах
Сёння дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе №7 Людміла Жалнерчык правяла асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Ляхавічах разам са старшынёй Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў Юрыем Чаранкевічам.
На прыёме ў межах заняткаў “Школы маладога дэпутата” таксама прысутнічала член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Беларусі і МП пры райсавеце дэпутатаў Дзіяна Бурак.
У гэты ж дзень Людміла Жалнерчык наведала раённы рэсурсны цэнтр па духоўна-маральным выхаванні, што дзейнічае пры Дараўскай сярэдняй школе.