СВК «Ляхавіцкі». Дастойныя падарункі да свята. У СВК «Ляхавіцкі» сёлета адкрылі адну з самых буйных у раёне малочнатаварных фермаў

2022-і стаў для аднаго з лепшых сельгаспрадпрыемстваў раёна – СВК «Ляхавіцкі» –годам адкрыццяў, працоўных дасягненняў, высокіх надояў і прываг, адметнай ураджайнасці і надзейнага стратэгічнага кармавога запасу.

Загадчык комплексу «Русінавічы» Мікалай Азімка (справа) з жывёлаводам Сяргеем Ходарам

– У народзе нездарма гавораць: рыхтуй сані летам. Да сёлетняга ўраджаю мы пачалі рыхтавацца яшчэ зімой. Каб
колас аказаўся важкім, актыўна правялі сортаабнаўленне, паклапаціліся і пра належныя агратэхнічныя патрабаванні для павышэння прадукцыйнасці палявога гектара. Вынік не прымусіў сябе чакаць: ураджайнасць збожжавых склала 58,9 цэнтнера з гектара, што істотна (на два дзясяткі цэнтнераў) больш, чым летась. Ды і агульны намалот – 7067 тон –
важкі, – адзначае старшыня СВК «Ляхавіцкі» Іван Вітко.

Жывёлаводы Людміла Працюк і Надзея Варэйка


У маі з першых крокаў касавіцы стала зразумелым: гаспадарка гарантавана забяспечыць свой высокапрадукцыйны статак якаснымі травяністымі кармамі. Мабільнасць «Ляхавіцкага» на нарыхтоўцы ўзорная. Тычыцца гэта і працэсу рулонных нарыхтовак у плёнку, і закладкі ў траншэі. Колькасць травяністых нарыхтовак толькі першага ўкосу на 30 працэнтаў перавысіла мінулагоднія паказчыкі. Адзін з тых, хто задаваў тон, – механізатар Валерый Ракашэвіч.
Як толькі завяршылі з першым укосам, тут жа заняліся падкормкай пад другую касьбу. Канчатковы вынік «Ляхавіцкага» на нарыхтоўцы кармоў – 29,5 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Улічваючы высокую якасць і мінулагоднія запасы – дастаткова для
надзейнай зімоўкі.
Канец ліпеня – жнівень выдаліся гарачымі ва ўсіх сэнсах. Раса з поля – тут жа гул камбайнаў і аўтамабіляў напаўняў наваколле. Па словах старшыні гаспадаркі, да ўсіх экіпажаў камбайнераў, вадзіцеляў, работнікаў зернесушыльных комплексаў прэтэнзій за час уборачнай не было: шчыравалі ад святла да цямна, не лічыліся з уласным часам. Вынік кожнага заслугоўвае ўвагі і пашаны. СВК «Ляхавіцкі» заняў трэцяе месца ў абласным спаборніцтве па вытворчасці збожжа. Ушанаванні, фанфары і апладысменты былі адрасаваны і прызёру абласнога спаборніцтва сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы зерня Аляксандру Патаповічу.
І ў раённым спаборніцтве ёсць пераможцы з «Ляхавіцкага»: галоўны аграном Аляксандр Шымкевіч, вадзіцель на адвозцы зерня Вячаслаў Казакевіч, малады вадзіцель Аляксандр Патаповіч.
У верасні ў палявыя фаварыты «Ляхавіцкага» выйшлі кукуруза і бульба, другі хлеб заважыў па 310 цэнтнераў з гектара – больш, чым летась. Раслінаводства зрабіла надзейны падмурак жывёлагадоўлі. 2022 год стаў для гэтай паспяховай галіны «Ляхавіцкага» знамянальным. Такой сучаснай, высокатэхналагічнай, маштабнай абноўкі тут ніколі яшчэ не было. Напрыканцы чэрвеня навасельцаў прыняла першая чарга новай малочнатаварнай фермы ў аграгарадку «Русінавічы», разлічаная на беспрывязнае ўтрыманне
360 рагуль. А напачатку ліста-пада адбылося ўрачыстае з прыездам высокіх гасцей адкрыццё ўсяго малочнатаварнага комплексу на 720 галоў.
– Канешне, створаны выдатныя ўмовы для жывёлы ў кароўніках, даільна-малочным блоку, устаноўлена сучаснае абсталяванне. Упэўнены, паказчыкі тут будуць адны з лепшых у раёне. Асаблівая ўвага і на тое, каб камфортна было працаваць жывёлаводам, спецыялістам, у цэнтры ўвагі працоўныя, бытавыя ўмовы, – сцвярджае Іван Вітко.
У гаспадарцы не пабаяліся і даверылі кіраўніцтва фермай маладому спецыялісту – выпускніку Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Аляксею Косачу.
«Ляхавіцкі» ўпэўнена трымае званне лепшага ў раёне сельгасвытворцы ў малочнай жывёлагадоўлі. За дзесяць месяцаў надой ад адной каровы ў сярэднім склаў
7367 кілаграмаў малака. Высокую планку каторы год запар упэўнена трымаюць аператары машыннага даення Зоя Сецька і Вольга Грыкель, якія надаілі па 8032 кіла-грамы малака ад кожнай рагулі. Па выніках 2021 года комплекс «Русінавічы», які ўзначальвае вопытнейшы Мікалай Азімка, занесены на раённую Галерэю славы.
Павышаецца і ўзровень прываг буйной рагатай жывёлы: за дзесяць месяцаў прырост склаў 62 грамы і дасягнуў 801 грама. Асабліва плённа працуюць на адкорме БРЖ жывёлаводы Аляксандр Толкач і Віктар Маслінскі.
Выдатныя майстры, вопытныя, адказныя, кемлівыя, з залатымі рукамі – так характарызуюць амаль кожнага з механізатараў, работнікаў мехдвароў і майстэрняў. Літаральна штогод «Ляхавіцкі» сярод лепшых у конкурсе мехдвароў і заўжды з першага разу праходзіць дзяржтэх-
агляд перад адказнейшымі сельгаскампаніямі.
Вось такі дастойны падарунак да прафесійнага свята сваімі рукамі зрабілі працаўнікі гаспадаркі. «Ляхавіцкаму» – ушанаванне і шчыры дзякуй!

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.