Плённы ляхавіцкі лён. Прафесійнае свята нашы льнозавадчане сустракаюць з важкімі вынікамі і добрымі перспектывамі

Дырэктар ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Дзмітрый Скакун не хавае задавальнення, калі размова ідзе пра заводскія здабыткі-2022. А яны і сапраўды ўнушальныя.
– Пасля другой праполкі з агранамічнай службай зрабілі папярэдні прагноз па павелічэнні ўраджайнасці льняных палеткаў. Спрацавала тое, што выкананы ўсе агратэхнічныя патрабаванні, ну і ўмовы надвор’я сёлета для нашага прадпрыемства і сыравіны надзвычай паспрыялі. Ураджайнасць ільнотрасты – чатыры тоны з гектара. Для параўнання, у мінулым годзе было тры тоны. Адпаведна, істотна павялічыўся і валавы збор – больш за 12 тысяч тон. Дзякуючы такому запасу мы можам спакойна працаваць да наступнага сезона, – канстатуе Дзмітрый Скакун.
Напэўна, у агульназаводскім поспеху, у прыватнасці, у забяспечанасці сыравінай, істотная заслуга тутэйшага механізаванага атрада,
укамплектаванага надзейнымі механізатарамі і іх жалезнымі памочнікамі: трактарамі, ільнокамбайнамі, культыватарамі,сеялкамі, камбінаванымі агрэгатамі, апырсквальнікамі, плугамі, прэспадборшчыкамі, аўтамабілямі і іншай тэхнікай.
Сёлета на палетках ільнозавода, у тым ліку і на тых, што знаходзяцца ва ўгоддзях ААТ «Шлях новы» і «Жарабковічы», СУП «Ліп-нянка», пад даўгунец было адведзена 2200 гектараў.
Цэх пачынаецца з сыравін-нага тамбура. Сюды паступаюць рулоны з сыравінай, потым аўтакары дастаўляюць іх на перапрацоўку. Гэтым і пачынаецца ланцужок няспыннай работы ў чатыры машына-змены на працягу сямі дзён у тыдзень.
Вытворчая магутнасць лініі – да дзвюх тон у гадзіну. Сёння на Ляхавіцкім ільнозаводзе перапрацоўваюць паўтары.
І гэтага, па словах дырэктара прадпрыемства, дастаткова, каб своечасова і ў неабходнай колькасці перапрацоўваць ільнотрасту. Дарэчы, зараз завод працуе ўжо на сыравіне новага ўраджаю.
У старым цэху работа таксама кіпіць – у тры машына-змены з панядзелка па пятніцу.
Якасны тавар у выглядзе валакна (доўгага і кароткага) запатрабаваны не толькі на беларускім рынку льнопрадукцыі, але і ў замежжы, у прыватнасці – Расіі. Важныя акалічнасці: поўнасцю выкананы дзяржзаказ, і неабходная колькасць доўгага валакна адпраўлена на Аршанскі льнокамбінат. Стапрацэнтна выкананы ўзятыя прадпрыемствам экспартныя абавязкі.


Доўгае і кароткае льновалакно – асноўны від заводскай прадукцыі, але далёка не адзіны. Усё большую папулярнасць набываюць і іншыя тавары, напрыклад, паліўныя брыкеты з кастрыцы (прыклад таго, што льнозавод нават адходы ператварае ў даходы). Такі від паліва выкарыстоўваецца для вытворчасці, у тым ліку, цеплаэнергіі кацельняй завода. Выпускаюцца яшчэ макуха льняная, ільняны тэхнічны алей (адпаведная лінія ўведзена ў эксплуатацыю два гады назад). Знаходзяць сваіх пакупнікоў і разнастайныя тавары лёгкай прамысловасці (ручнікі, камплекты бялізны, рабочае адзенне), якія выраблены ў мясцовым швейным падраздзяленні.
Зразумела, дасягнуць добрых вытворчых паказчыкаў немагчыма без зладжанай работы ўсяго калектыву і кожнага завадчаніна. Галоўнае, што прыцягвае землякоў працаваць на гэтым прадпрыемстве, – дастойная заработная плата (за кастрычнік яна склала 150 пра-
цэнтаў да ўзроўню мінулага года), належныя ўмовы працы, адчуванне сваёй значнасці і неабходнасці.

– Працую тут шосты год сартавальнікам ільновалакна. Графік работы пяцідзённы з 8 да 15 гадзін. Пакуль ні разу не пашкадавала, што ўладкавалася на працу менавіта на льнозавод.
Жыву ў Ляхавічах, на работу мяне, як і іншых работнікаў-гараджан, прывозяць у Задвор’е на транспарце прадпрыемства. Мае асноўныя абавязкі – сартаваць ільновалакно па даўжыні і колеры. Спраўляюся. Калі і ўзнікаюць пытанні і праблемы, то заўжды магу звярнуцца за парадай і да майстра, і да іншых калег, – расказвае Алена Літвінчук.
Разам з Аленай Літвінчук пад кіраўніцтвам кантрольнага майстра Алены Ксёнжык працуюць яшчэ пяць сартавальнікаў, тры грузчыкі і кладаўшчык.
– Калектыў у нас невялікі, але зладжаны. Спецыфіка работы падраздзялення ў тым, што мы працуем як у новым, так і ў старым цэхах. Нараканняў на работу няма, кожны спраўляецца са сваімі вытворчымі функцыямі, – адзначае Алена Ксёнжык. Нягледзячы на малады ўзрост, Алена на заводзе далёка не навічок. Іх сям’я ўвогуле заводская, муж Андрэй працуе вядучым механікам.
Для 27-гадовага электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання Аляксея Коршуна льнозавод стаў сапраўднай школай прафесійнага росту. Ужо сёння маладога чалавека прыводзяць у якасці прыкладу адказнасці, мэтанакіраванасці, жадання самаўдасканальвацца і вырашаць пастаўленыя задачы. І ў сям’і Аляксея Коршуна даўнія цесныя сувязі з прадпрыемствам. Яго бабуля Ганна Зубік шчыруе тут не адно дзесяцігоддзе, нават пасля
выхаду на заслужаны адпачынак.
Кісцені – вядомая дынастыя льнозавадчан. Сяргей –вадзіцель пагрузчыка, жонка Аксана – здымшчык валакна, сыны – загрузчык сыравіны і электраманцёр.
Галоўны інжынер Антон Маслоўскі – прадстаўнік перспектыўнага маладога пакалення і таксама мае цесныя сямейныя традыцыі, звязаныя з заводам у Задвор’і, тут загадчыкам гандлёвага аб’екта працуе яго маці Алена Маслоўская.
Дырэктар прадпрыемства – кіраўнік вопытны. Гэта менавіта пры ім завод удасканальваўся, прайшлі мадэрнізацыя з рэканструкцыяй, пашыраліся пасяўныя плошчы, наладжваліся экспартныя стасункі. Па выніках мінулага года партрэт Дзмітрыя Скакуна занесены на раённую Галерэю славы.
Вядучы аграном Мікалай Герасімовіч, аператар сушыльнага абсталявання Іна Філіпчык, загрузчыкі сыравіны Тамара Найда і Таццяна Ходар, трактарысты на ўборцы льнотрасты Уладзімір Маслоўскі, Ігар Страмавус, Аляксей Новік, швачка Святлана Кабяльчук – работнікі, якія дасягнулі поспехаў на замацаваных участках і якімі ганарыцца калектыў. А сёння гэта 190 чала-
век, якія стараюцца добрасумленна і вынікова працаваць дзеля далейшага развіцця завода і тым самым клапоцяцца і пра ўласны дабрабыт.


Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
На плошчы 2200 гектараў ляхавіцкія льнозавадчане нарыхтавалі больш за 12 тысяч тон трасты. Хопіць да наступнага ўраджаю!
